Шматгадоваятравяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см[3]. Сцябло тонкае, прамое, апушанае[3]. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца[3]. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя[3] шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя.
Пашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах[4].
↑Дикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил.
12345Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г.Земляника лесная//Дикорастущие плоды, ягоды и их применение.— Мн: Ураджай, 1975.— С.51—54.— 200с.— 130 000 экз.
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Палуніцы//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.