Клёны (Навагрудскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Вёска
Клёны
|
Клёны[1] (трансліт.: Kliony, руск.: Клёны; да 1964 года Кабы́льнікі) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Валеўскага сельсавета.
Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Ятраўскага сельсавета[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне 19 ст. належала да дзяржаўнага маёнтка Ятра. Вёска Кабыльнікі Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета налічвала ў 1909 годзе 612 жыхароў, 97 двароў. Прыход Нараджэння Божай Маці (в. Ятра).[3] У 1920—1939 г. Кабыльнікі — вёска Пачапаўскай вясковай гміны, Навагрудскага павета, Навагрудскага ваяводства. У 1964 годзе назва Кабыльнікі (Kobylnik — па польску) зменена на Клёны. У калгасе «Сцяг працы», 80 двароў, 147 жыхароў, магазін.[4]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района»(руск.)
- ↑ Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. [4], 232 с.
- ↑ Памяць. Навагрудскі раён. Мінск 1996 г. ст. 530.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
|
|