Кліменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Кліменіі

Clymenia laevigata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clymeniida Hyatt, 1884

Падатрады
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
FW  13544

Кліме́ніі (лац.: Clymeniida [Clymenia — німфа, дачка Акіяна]) — атрад вымерлых галаваногіх малюскаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 30 відаў)[1].

На Беларусі рэшткі іх зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне. Маюць важнае значэнне для вызначэння ўзросту парод[1].

Характарызуюцца плоскаспіральнай ракавінай, ганіятытавай і лопасцевай лініяй і размяшчэннем сіфона з боку спіны. Сіфонныя дудкі значнай даўжыні, павернутыя назад. Памеры ракавіны кліменіяў ад 1 да 50 см[1].

Зноскі

  1. а б в Кліменіі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]