Перайсці да зместу

Варашылаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кнорынскі сельсавет)
Варашылаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пухавіцкі раён
Уключаў 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вомельна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 5 мая 1962

Варашы́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вомельна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кнорынскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вомельна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 1931 года цэнтр сельсавета — вёска Кнорына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе перайменаваны ў Варашылаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вомельна. 5 мая 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Селецкага (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча) і Сінчанскага (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.