Ільінка (Пухавіцкі раён)
Вёска
Ільінка
|
Ільі́нка[1] (трансліт.: Iĺinka, руск.: Ильинка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У даведніках часам пазначаюць, нібыта населены пункт раней меў назву Святое, аднак з назвай Ільінка ён запісаны яшчэ на картах 1920-х гадоў[2]. У 1926 годзе 6 двароў[2]. У 1939 годзе было 9 двароў[3].
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[4]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[5]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1960 год — 38 жыхароў
- 2002 год — 2 двары, 3 жыхары
- 2007 год — 2 двары, 3 жыхары
- 2010 год — 2 двары, 3 жыхары
- 2012 год — 1 двор, 2 жыхары
- 2019 год — няма жыхароў[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ільі́нкі, мн.. Іллі́нка, ж.
- ↑ а б Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 16 мая 2025.
- ↑ Карта РККА окрестностей Минска - 1:25K - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць . retromap.ru. Праверана 16 мая 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 16 мая 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ільінка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 146. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх