Перайсці да зместу

Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сінчанскі сельсавет)
Дубраўскі сельсавет
Дубраўка
Дубраўка
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 809
Дубраўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дубраўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Сінча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.

5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. У 1976 годзе скасавана вёска Востраў (злілася з вёскай Вомельна)[2]. 22 жніўня 1983 года скасаваны пасёлак Палёк[3]. 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі[4]. 27 студзеня 1986 года ў склад сельсавета з Блужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Новы Уборак, Пушча і Спічнік)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2024 чалавекі[6], з іх 92,6 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1809 чалавек[8].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1 студзеня 1947 года — 9

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 23 кастрычніка 2020.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 30 сакавіка 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.