Дубавое (Пухавіцкі раён)
Вёска
Дубавое
|
Дубаво́е[1] (трансліт.: Dubavoje, руск.: Дубовое) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з канца XIX стагоддзя як лясная вартоўня ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кнорынскім сельсавеце, з 1939 года ў Варашылаўскім сельсавеце. У 1926 годзе было 8 двароў[4]. У 1930-х гадах быў паром цераз Пціч[5].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[6]. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[7]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[8].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Ярмоловичъ В. 1909, с. 114.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — Т. 4 / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2018 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Н. Г. Балтрушэвіч і інш.]. — 268, [3] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Дубавое 2-22, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ Белоруссия - РККА 1:50К - Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 10 красавіка 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 97.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus(недаступная спасылка). pop-stat.mashke.org. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 10 красавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубовае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 120. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх