Князі пінскія

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Князь пінскі)
Jump to navigation Jump to search

Спіс пінскіх князёў — спіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены спіс князёў з падзелам паводле дынастыі і перыяду кіравання.

Першыя князі (1157—1223)[правіць | правіць зыходнік]

Першы незалежны князь Тураўскага княства Юрый І Яраславіч памёр дзесьці паміж 1167—1170 гг., перад гэтым ён верагодна падзяліў княства паміж сваімі сынамі: Іван стаў тураўскім князем, Святаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтай пары ў Тураўскім княстве пачынаецца феадальная раздробленасць. Як другі сын Юрыя Яраславіча, Святаполк Юр'евіч, пасля яго смерці, атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр'евіча. Пачынаючы з Уладзіміра Святаполкавіча, сына Святаполка Юр'евіча, у Пінску канчаткова ўсталёўваецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а сам Пінск па важнасці і па сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.

Пінскія князі[правіць | правіць зыходнік]

Ізяславічы:
  1. Святаполк Юр’евіч (11571170) — першы князь Пінскага княства
  2. Яраслаў Юр’евіч (11701190)
  3. Яраполк Юр'евіч (11901204)
  4. Уладзімір Святаполкавіч (12041223)
  5. Расціслаў Святаполкавіч (12231228
  6. Уладзімір Уладзіміравіч (12281229
  7. Расціслаў Святаполкавіч (12291232)
  8. Міхал Уладзіміравіч (12321247)
  9. Фёдар Уладзіміравіч (12471262)
  10. Юрый Уладзіміравіч (12621290)
  11. Дзямід Уладзіміравіч (12901292)
  12. магчыма Яраслаў Юр'евіч (князь пінскі)1292)
  13. магчыма Васіль Яраславіч (князь пінскі) (да 1318)
    Гедзімінавічы
  14. Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч (13201348
  15. Васіль Нарымонтавіч (1348—1390) 
  16. Фёдар Васілевіч (князь пінскі) (1390—1398)
  17. Юрый Нарымонтавіч (да 13981410
  18. Вітаўт (14101430) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага
  19. Свідрыгайла Альгердавіч (14301435) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага, Піншчына не адразу прызнала ўладу Жыгімонта.
  20. Жыгімонт Кейстутавіч (14351440) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага 
  21. Казімір Ягелончык (14401452) — пад непасрэднай уладай Вялікага князя Літоўскага 
  22. Юрый III Сямёнавіч (14521471)
    Алелькавічы
  23. Марыя Іванаўна Гаштольд (14711501
  24. Фёдар III Іванавіч Яраславіч (15011520)
1520 год — скасаванне ўдзела

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грушевский А. С., «Очерки истории Турово-Пинского княжества».
  • Лысенко П. Ф., «Древний Пинск».
  • Войтович Л., «Князiвськi династii схiдноi Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження».

Зноскі