Князі пінскія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спіс пінскіх князёў — спіс князёў, якія кіравалі Пінскім княствам. У артыкуле прыведзены спіс князёў з падзелам паводле дынастыі і перыяду кіравання.

Першыя князі (1157—1223)[правіць | правіць зыходнік]

Першы незалежны князь Тураўскага княства Юрый І Яраславіч памёр дзесьці паміж 1167—1170 гг., перад гэтым ён верагодна падзяліў княства паміж сваімі сынамі: Іван стаў тураўскім князем, Святаполк — пінскім, Яраслаў — клецкім, Глеб — дубровіцкім, Яраполк — гарадзецкім, з гэтай пары ў Тураўскім княстве пачынаецца феадальная раздробленасць. Як другі сын Юрыя Яраславіча, Святаполк Юр'евіч, пасля яго смерці, атрымаў ва ўдзел Пінскае княства, стаўшы родапачынальнікам пінскай галіны Ізяславічаў. Пазней Пінск, як другі горад Тураўскай зямлі, пераходзіў да другога па старшынстве Юр'евіча. Пачынаючы з Уладзіміра Святаполкавіча, сына Святаполка Юр'евіча, у Пінску канчаткова ўсталёўваецца свая галіна дынастыі Ізяславічаў, а сам Пінск па важнасці і па сіле выходзіць на першае месца ў Тураўскай зямлі.

Пінскія князі[правіць | правіць зыходнік]

Ізяславічы:

Гедзімінавічы:

Алелькавічы:

1520 год — скасаванне ўдзела.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грушевский А. С., «Очерки истории Турово-Пинского княжества».
  • Лысенко П. Ф., «Древний Пинск».
  • Войтович Л., «Князiвськi династii схiдноi Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження».

Зноскі