Кніга Выхад (Скарына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кніга Выхад, Скарына)
Jump to navigation Jump to search
Гравюра «Дачка фараона і Майсей» на тытульным аркушы

Кніга ВыхадКниги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ») — недатаванае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года.

Змест кнігі[правіць | правіць зыходнік]

На тытульным лісце кнігі пад гравюрай змешчана назва кнігі і тэкст: «Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною з Полоцька Богу въ Троици единому и пречистой матери его ко чти, и людем посполитым к науце».

У пачатку кнігі даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книги Исход Моисеовы», у якой аналізуецца тэкст кнігі Выхада, пералічваецца Дзесяць запаведзей, якія выкладаюцца простай моваю (напрыклад, «Отца и матку чтити»), а таксама тлумачыцца змест кнігі. Пасля ідзе тэкст усіх 40 раздзелаў кнігі, а ў канцы — кароткае пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання[правіць | правіць зыходнік]

Застаўка «Дзікія людзі». Палі гербавых шчытоў першапачаткова заставаліся пустымі. У некаторых асобніках выданняў у шчыты ўпісаны ад рукі розныя манаграмы.

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Фармат выдання кнігі — у чвэрць аркуша, аб'ём — 76 аркушаў, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа.

У мастацкай аздобе выдання выкарыстаны 6 ілюстрацый, застаўка, 43 ініцыялы. На тытульным лісце гравюра «Дачка фараона і Майсей». На 45 аркушы — гравюра «Узор ківота», на наступным — гравюра «Узор стала», на 47-м — гравюра «Узор свяцільніка». На 50-м і 52-м аркушам размешчаны адпаведна гравюры «Узор трэбніка» і «Узор рыз». На пятым аркушы даецца застаўка з выявай «диких людзей», якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «зацьменнем сонца». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 пражскіх выданнях Скарыны.

Захавалася 17 экзэмпляраў кнігі Выход, з іх толькі 3 поўныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]