Перайсці да зместу

Коланск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Коланск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
349 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225273
Аўтамабільны код
1
СААТА
1234866026
Коланск (Беларусь)
Коланск
Коланск
Коланск (Брэсцкая вобласць)
Коланск
Коланск

Ко́ланск[1] (трансліт.: Kolansk, руск.: Колонск) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Святавольскага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, за 181 км ад Брэста. Аўтадарогай злучана з Целяханамі[2].

Паводле даследаванняў М. К. Любаўскага, у запісе вялікага князя Вітаўта ад 1401 года ўпамінаецца «волостка Вяда» (Вядская воласць), да якой належалі Вяда пры возеры Бабровіцкае, Бабровічы пры тым жа возеры, Коланск і сяло Гаць. Таксама Коланск упамінаецца ў 1559 годзе пры апісанні пушчаў ВКЛ. У канцы XVI — пачатку XVIII стагоддзя — сяло ў Пінскім павеце. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі[2].

Вёска Коланск у 1916 годзе

У 1876 годзе вёска ўваходзіла ў маёнтак Коланск (уласнасць Жука), адносілася да Коланскай сельскай грамады Святавольскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было 62 двары, 471 жыхар, хлебазапасны магазін. Пры ўрочышчы Асіёўка, непадалёку ад вёскі, размяшчалася сядзіба Коланск, уладанне Гетліна (3 двары, 14 жыхароў), і карчма. У 1909 годзе ў вёсцы і маёнтку было 94 двары, 575 жыхароў[2].

Традыцыйная хата з дэкаратыўным плотам

З лютага 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 года — польскімі. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 годзе — вёска ў Святавольскай гміне: 71 будынак, 342 жыхары, з якіх 338 праваслаўных беларусаў; таксама існаваў фальварак з 1 будынкам і 9 жыхарамі. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска з'яўлялася цэнтрам Коланскага сельсавета Целяханскага раёна Пінскай вобласці. На той час у вёсцы было 137 двароў, 611 жыхароў, дзейнічалі пачатковая школа, клуб, медпункт. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Шлях да камунізму»[2].

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 1944 гады акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзейнічала падпольная патрыятычная група. У 1951—1952 гадах у вёсцы было 144 двары, 691 жыхар, працаваў калгас імя Молатава. У сярэдзіне 1950-х гадоў дзейнічала хата-чытальня[2].

З 17 лістапада 1980 года вёска ў складзе Амяльнянскага сельсавета. Да 9 жніўня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Амяльнянскага сельсавета[3], пасля чаго была перададзена ў склад Святавольскага сельсавета.

  • XIX стагоддзе: 1897 — 471 жыхар[2].
  • XX стагоддзе: 1909 — 575 жыхароў; 1924 — 342 жыхары; 1940 — 611 жыхароў; 1972 — 871 жыхар; 1979 — 778 жыхароў; 1997 — 425 жыхароў[2].
  • XXI стагоддзе: 2002 — 389 жыхароў; 2005 — 175 гаспадарак, 349 жыхароў[2].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
Вясковая крама

У вёсцы размешчаны сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін[2].

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 3. — С. 481. — 528 с. — ISBN 985-11-0373-X.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в г д е ё ж з Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 3. — С. 481. — 528 с. — ISBN 985-11-0373-X.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области