Святавольскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святавольскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Святая Воля
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 433
Святавольскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — Святая Воля. Таксама на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца вёскі Вялікая Гаць, Турная, Доўгая.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1433 чалавекі[1], з іх 97,0 % — беларусы[2].

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць двароў — 622, колькасць жыхароў — 1360.

Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч[3].

Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна.[3]

Зноскі