Амяльнянскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амяльнянскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Амяльная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня Лукашэвіч Сяргей Фёдаравіч[1]
Кіраўнік спраў Гарошка Валянціна Васільеўна[1]
Насельніцтва (2014) 1 036 чалавек
Амяльнянскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1645
Код аўтам. нумароў 1
Тэлефоны сельсавету 50-2-35, 50-2-36

Амяльня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 17 лістапада 1980 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі, цэнтр перанесены ў вёску Амяльная[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[3], з іх 97,1 % — беларусы[4].

Колькасць двароў — 518 (2014 г.).

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Амяльнянская сярэдняя школа
  • Амяльнянскі дзіцячы садок

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Амяльнянскі сельскі Дом культуры
  • Коланскі дом сацыяльных паслуг
  • Бібліятэка, аграгарадок Амяльная

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёна
  2. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.