Колескае
Выгляд
Колескае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,22 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,15 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,95 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ко́лескае — возера ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 55 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Брагін, за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Верхнія Жары, на пойме Дняпра.
Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 3,95 км.
Возера старычнае, серпападобнай формы. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі хмызняком. Берагавая лінія звілістая. На поўначы шматлікія вузкія залівы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 53.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 16 верасня 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 сакавіка 2020. (руск.)