Перайсці да зместу

Скідзельскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Скідальскі сельсавет)
Скідзельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скідзель (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 906
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Скі́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 30 студзеня 1974 г. гарадскі пасёлак) Скідзель (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы перададзены ў склад Абухаўскага сельсавета, вёска Хваты скасавана (злілася з гарадскім пасёлкам Скідзель)[1]. 20 лістапада 1989 года ў склад Абухаўскага сельсавета перададзена вёска Міхайлаўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2443 чалавекі[3], з іх 79,8 % — беларусы, 10,5 % — палякі, 7,4 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[5].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.