З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краса́ўка [ 1] [ 2] (Atrópa ) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae ).
Па старажытнагрэчаскай міфалогіі , Атропа — адна з сясцёр Мойр, багіня падземнага свету, ўвасабляе няўхільнасць смерці.
Красаўка беладонна (Atropa belladonna ). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёю да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада . Ядавітая.
Лекавыя расліны .
Адрозніваецца каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі , Паўночнай Афрыцы . На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана красаўка беладонна (Atropa belladonna ), або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада.
Зноскі
↑ Красаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454.
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
Пашына Г. В. Красаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 66.