Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 2[1] м з мясістым коранем. Сцябло прамое, галінастае, залозіста апушанае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, завостранае, з гладкім краем, на кароткіх чаранках. Кветкі паніклыя, званочкавыя, адзіночныя, зрэдку па 2 ў пазухах лісця і разгалінаваннях сцябла. Колер кветак брудна-фіялетавы або чырванавата-буры з адценнямі. Плод — бліскучая сакаўная ягада чорнага колеру.
Расліна ядавітая. Маюцца алкалоідыатрапін, гіясцыямін, скапаламін і інш.
↑ абвгдЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Пашына Г. В. Красаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 66.