Перайсці да зместу

Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 535
Красненскі сельсавет на карце
Тэлефонны код +375 176
Паштовыя індэксы 222330
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Краснае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Уланаўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уланаўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла вёска Краснае, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Мясоцкага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2]. У кастрычніку 1964 года ў склад сельсавета з Аляхновіцкага сельсавета перададзены вёскі Красоўшчына і Ласі[3]. У 1974 годзе скасаваны вёскі Мачулы, Сяргееўшчына, Хажоўшчына[4]. 26 жніўня 1991 года з часткі сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. У 2004 годзе скасаваны хутары Левушоўшчына і Пронцавічы. 28 мая 2013 года ў склад Чысцінскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 5592 чалавекі[6], з іх 91,4 % — беларусы, 6,2 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 4535 чалавек[8].

Па тэрыторыі сельсавета працякае рака Уша.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 кастрычніка і 27 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 30 сакавіка 2019.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.