Уша (прыток Віліі)
| Уша | |
|---|---|
| Рака Уша, Аляхновічы | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 75 км |
| Басейн | 780 км² |
| Расход вады | 6,01 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля в. Будраўшчына |
| • Каардынаты | 54°03′51″ пн. ш. 27°09′17″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вілія |
| • Каардынаты | 54°24′57″ пн. ш. 26°36′22″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мінская вобласць |
| Раёны | Валожынскі раён, Маладзечанскі раён |
|
|
|
Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Беларусі, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 780 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. На рацэ знаходзяцца Аляхновічы, Краснае, Маладзечна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на паўночны захад ад в. Будраўшчына Валожынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на паўночны захад ад в. Шыкава. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае.
Асноўныя прытокі: Вярэдаўка, Цна (справа), Пісараўка, Тур’я, Чорная, Нявежа, Гадзея (злева).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.