Крымінальна-выканаўчая сістэма
Крымінальна-выканаўчая сістэма, устаноўленыя ў дзяржаве парадак і рэжым выканання крымінальных пакаранняў у форме арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення і смяротнага пакарання, а таксама ўтрымання падследных з моманту заключэння пад варту да суда.