Перайсці да зместу

Еўрапейскае права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўрапейскае права — сукупнасць прававых нормаў, якая ўключае еўрапейскае інтэграцыйнае права, прававыя нормы, якія забяспечваюць функцыянаванне еўрапейскай сістэмы абароны праваў чалавека, а таксама іншыя прававыя нормы еўрапейскіх міжнародных дагавораў. Пад першым разумеецца ў першую чаргу права Еўрапейскага саюза. Пад другімі — права Савета Еўропы. У навуцы прынята дваякае разуменне паняцця Еўрапейскае права. Яно разумеецца, як у шырокім сэнсе, так і ў вузкім. У шырокім сэнсе разумеецца прававое рэгуляванне адносін у Еўропе, якія ахопліваюць арганізацыю і дзейнасць практычна ўсіх міжнародных арганізацый, якія дзейнічаюць на еўрапейскім кантыненце, усю сукупнасць эканамічных, сацыяльных, палітычных, навуковых і культурных адносін. Тым самым гэта права, і Беларусі, і іншых еўрапейскіх краін. У дадзеным выпадку Еўрапейскае права разумеецца, як рэгіянальная частка міжнароднага права. У вузкім сэнсе Еўрапейскае права — гэта Права Еўрапейскага саюза. Права якое пашырае сферу свайго дзеяння толькі на тэрыторыю краін-удзельніц Еўрапейскага саюза.

Еўрапейскае права як навука

[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа і, у прыватнасці Еўрапейскі саюз, даюць нам прыклад унікальнай па сутнасці інтэграцыі дзяржаў і народаў. Пры гэтым складваецца унікальная прававая сістэма, робяцца інтэграцыйныя, наднацыянальныя інстытуты, якія з’яўляюцца прадметам вывучэння навукоўцаў у свеце.

У СССР станаўленне навукі Еўрапейскага права адбывалася паэтапна. Звязана гэта было, як з самім паэтапным фарміраваннем Еўрапейскага права, так і з паступовай напрацоўкай навуковага матэрыялу і ўцягванне ўсё большай колькасці навукоўцаў — прававедаў ў гэты працэс. С. Ю. Кашкін і. А. А. Ядрыхінская вылучаюць наступныя этапы станаўлення права Еўрапейскага Саюза, як сферы навуковага пазнання:

  • Першы этап — 1950-я — пачатак 1970-х гадоў — пачатковы, азнаямленчы этап вывучэння пытанняў еўрапейскай інтэграцыі ў СССР.
  • Другі этап — сярэдзіна 1970-х гадоў — канец 1980-х гадоў — фарміраванне навуковых поглядаў у сферы права Еўрапейскіх супольнасцяў.
  • Трэці этап — з пачатку 1990-х гадоў да цяперашняга часу — сучасны этап вывучэння юрыдычнай навукай права Еўрапейскага Саюза [1].

Даследаванні Еўрапейскага права ў цяперашні час вядуцца ў многіх навуковых і навучальных установах. На сённяшні дзень у Расіі вядучымі з іх з’яўляюцца Інстытут Еўрапейскага права Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (універсітэта) МЗС РФ (утвораны ў 1996 годзе) і кафедра правы Еўрапейскага Саюза Маскоўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі на чале з прафесарам, доктарам юрыдычных навук С. Ю. Кашкіным (створана ў 1998 годзе). У Беларусі Еўрапейскае права выкладаюць на юрыдычных факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнаа ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Па меры росту цікавасці да Еўрапейскага права з’яўляюцца даследаванні, прысвечаныя не толькі праве Еўрапейскага саюза, але і яго асобным галінам: мытнаму праву ЕС, экалагічнаму праву ЕС, транспартнаму праву ЕС, падатковаму праву ЕС і іншым, а таксама даследаванню абароны праваў чалавека ў Еўропе.

Зноскі

  1. С. Ю. Кашкин, О. А. Ядрихинская История становления и развития науки европейского права в России // История юридических наук в России. Сборник статей, Изд-во МГЮА, 2009 г. Москва С. 286—328.