Крысціян Керн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крысціян Керн
ням.: Christian Kern
Christian Kern 2016 (portrait).jpg
сцяг
13-ы Федэральны канцлер Аўстрыі
Папярэднік: Вернер Файман
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: magister[d][2]
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 4 студзеня 1966(1966-01-04)[2][3] (53 гады)
Жонка: Eveline Steinberger-Kern[d]
 
Узнагароды:

Крысціян Керн (ням.: Christian Kern; нар. 4 студзеня 1966) — аўстрыйскі палітык. З 17 мая 2016 году — Федэральны канцлер Аўстрыі.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Крысціян Керн вырас у сям'і электрыка і сакратаркі ў венскім акрузе Зиммеринг. У 1997 годзе скончыў навучанне ў Венскім універсітэце па спецыяльнасці «Публіцыстыка і тэорыя камунікацыі» з прысуджэннем вучонай ступені магістр філасофіі. Тэмай яго дыпломнага даследавання быў агляд знешнепалітычных артыкулаў аўстрыйскай прэсы за 1993 год. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў швейцарскім Універсітэце Санкт-Галлена, ў аспірантуры якога асвоіў спецыяльнасць «мэнэджэра».

У гады вучобы супрацоўнічаў з Асацыяцыяй сацыялістычных студэнтаў Аўстрыі, выконваючы абавязкі шэф-рэдактара часопіса «Ротпресс».

Кар'еру журналіста Керн пачаў у 1989 годзе ў якасці бізнес-журналіста аўстрыйскага дзелавога часопіса «Option». У 1991 годзе ён стаў памочнікам статс-сакратара П. Касцелка ва ўрадзе. Калі П. Касцелка стаў старшынёй парламенцкай фракцыі Сацыял-Дэмакратычнай партыі, Керн стаў яго прэс-сакратаром.

У 1997 годзе Крысціян Керн перайшоў на працу ў офіс найбуйнейшага пастаўшчыка электраэнергіі ў Аўстрыі «Verbund AG», дзе ён быў першым памочнікам старшыні савета, а з 1999 — кіраўніком аддзела стратэгічнага маркетынгу і кіравання продажамі. Да 2010 года ўзначальваў шэраг службаў фірмы, з 2007 года з'яўляючыся членам праўлення.

У 2010 годзе перайшоў у Аўстрыйскія федэральныя жалезныя дарогі. У 2014 годзе К. Керн быў прызначаны старшынёй Супольнасці еўрапейскіх чыгунак і інфраструктурных кампаній. З 2009 года — член праўлення ФК «Аустрыя»

У 2011 г. па ініцыятыве Керна пачалася кампанія па апублікаванні фактаў супрацоўніцтва канцэрна з нацысцкай уладай у гады Другой сусветнай вайны. Як заявіў Керн, «аб гэтым трэба было расказаць, каб ачысціць імя канцэрна». У чэрвені 2013 годзе за гэтыя намаганні ён атрымаў узнагароду Яўрэйскай абшчыны Вены — медаль імя Мар`еттай і Фрыдрыха Торберг. Вынікам працы стала выстава «Забытыя гады», адкрытая ў лістападзе 2014 г. у будынку Еўрапарламента ў Бруселі. У ліку яе экспанатаў былі матэрыялы, якія даказваюць удзел служачых аўстрыйскай чыгункі ў фашысцкіх арганізацыях.

З пачатку 2015 г. у партыі кандыдатуру Керна разглядалі ў якасці найбольш магчымага пераемніка Вернера Файман на пасадах канцлера і партыйнага кіраўніка.

У верасні 2015 г. падчас еўрапейскага міграцыйнага крызісу, Керн курыраваў транзіт бежанцаў з Венгрыі ў Нямеччыну праз тэрыторыю Аўстрыі. Як адзначалася ў прэсе, Керн праявіў высокія арганізатарскія здольнасці, у сувязі з чым яго істотна ўзрасла яго папулярнасць.

З 17 мая 2016 году — федэральны канцлер Аўстрыі ад Сацыял-Дэмакратычнай партыі Аўстрыі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1985—2001 гадах складаўся ў шлюбе з Карын Вессель, з якой у Керна 3 сына.

У другім шлюбе з Эвялінай Штайнбергер мае дачку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Mag. CHRISTIAN KERN Праверана 14 мая 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Lebenslauf Christian Kern(untranslated). Праверана 21 мая 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 Christian Kern(untranslated). Праверана 21 мая 2016.