Карл Нехамер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Карл Нехамер
ням.: Karl Nehammer
2020 Karl Nehammer Ministerrat am 8.1.2020 (49351572787) (cropped).jpg

член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
9 лістапада 2017 — 23 кастрычніка 2019
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
23 кастрычніка 2019 — 7 студзеня 2020
Пераемнік Rudolf Taschner[d]
Federal Minister of the Interior of Austria[d]
7 студзеня 2020 — 6 снежня 2021
Папярэднік Wolfgang Peschorn[d]
Пераемнік Gerhard Karner[d]
федэральны канцлер Аўстрыі
з 6 снежня 2021
Папярэднік Аляксандр Шаленберг

Нараджэнне 18 кастрычніка 1972(1972-10-18)[1] (49 гадоў)
Жонка Katharina Nehammer[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень магістр прыродазнаўчых навук[d][2]
Дзейнасць палітык, салдат, генеральны сакратар, генеральны сакратар
Сайт karl-nehammer.at
Commons-logo.svg Карл Нехамер на Вікісховішчы

Карл Нехамер (ням.: Karl Nehammer; нар. 18 кастрычніка 1972, Вена, Аўстрыйская рэспубліка) — аўстрыйскі палітык, лідар Аўстрыйскай народнай партыі. Федэральны канцлер Аўстрыі з 6 снежня 2021[3]. Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 да 6 снежня 2021 года. Член Нацыянальрата з 2017 да 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў Кальксбургскім каледжы і гімназіі Amerlingstrasse, якую скончыў у 1992 годзе. Служыў аднагадовым добраахвотнікам[ru], працягваў службу да 1996 года. У 1997 годзе звольніўся ў званні лейтэнанта. Працаваў выкладчыкам-трэнерам афіцэраў па пытаннях інфармацыі ў Федэральным міністэрстве абароны і трэнерам па стратэгічнай камунікацыі ў розных установах, у прыватнасці ў Інстытуце прафесійнай падрыхтоўкі і ў палітычнай акадэміі Аўстрыйскай народнай партыі. У 2012 годзе скончыў двухгадовы курс па палітычнай камунікацыі ў Дунайскім універсітэце Крэмса[en], атрымаўшы ступень магістра навук[4][5].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе пачаў працаваць у штабе Аўстрыйскай народнай партыі. Быў кіраўніком аддзела па абслугоўванні і мабілізацыі ў штабе партыі з 2007 да 2008 года, пасля — кіраўніком аддзела па навучанні і нетворкінгу ў партыйнай акадэміі з 2008 да 2009 года. Стаў дырэктарам партыйнай акадэміі ў Ніжняй Аўстрыі[6]. У кастрычніку 2015 года прызначаны намеснікам генеральнага сакратара Аўстрыйскай Федэрацыі рабочых (Österreichischer Arbeitnehmerinnen und Arbeitnehmerbund, ÖAAB), а з красавіка 2016 да студзеня 2018 года — генеральны сакратар[4][5].

Падчас выбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года быў менеджарам кандыдата ад АНП Андрэаса Коля[en], які набраў 11 %[6][7].

У лістападзе 2016 года абраны старшынёй Венскай ячэйкі ÖAAB[5]. З красавіка 2017 года — старшыня АНП у акрузе Вена-Гітцынг[5].

На парламенцкіх выбарах 2017 года балатаваўся ад венскай акругі і ўвайшоў у парламент. Падчас фарміравання ўрада ўдзельнічаў у перамовах АНП у сферы абароны. Яго абралі намеснікам кіраўніка парламенцкай фракцыі АНП і прызначылі спікерам. У студзені 2018 года стаў генеральным сакратаром Аўстрыйскай народнай партыі, змяніўшы на пасадзе Элізабет Кёсцінгер і Стэфана Штайнера[8], у верасні 2018 года замяніў Эфгані Донмез на пасадзе прэс-сакратара па пытаннях інтэграцыі і міграцыі[9][4][5].

На парламенцкіх выбарах 2019 года балатаваўся пад № 5 акруговага спісу і № 11 федэральнага спісу АНП. У кааліцыйных перамовах удзельнічаў у абмеркаванні тэм Еўропы, міграцыі, інтэграцыі і бяспекі[10][4].

Міністр унутраных спраў Аўстрыі з 7 студзеня 2020 па 6 снежня 2021 года[11][12].

Пасля таго, як Себасцьян Курц абвясціў аб завяршэнні палітычнай кар’еры, а пазней і Аляксандр Шаленберг сышоў у адстаўку, Прэзідыум Аўстрыйскай народнай партыі прызначыў яго кіраўніком партыі і намінаваў на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыі[13]. Яго прызначэнне як лідара АНП павінен зацвердзіць з’езд партыі[14][15]. 6 снежня 2021 года прэзідэнт Аляксандр Ван дэр Бэлен прыняў прысягу Нехамера як канцлера[3][16].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Катарынай Нехамер, экс-прэс-сакратаркай былога міністра ўнутраных спраў Вольфганга Саботкі[en][17]. У сям’і двое дзяцей[18].

Зноскі

  1. Karl Nehammer // ČSFD — 2001.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Wer ist Wer
  3. 3,0 3,1 Новий канцлер Австрії склав присягу(укр.) . Українська правда (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 New Austrian Chancellor is former Minister of the Interior Karl Nehammer(англ.) . vindobona.org (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Karl Nehammer, MSc(ням.) . meineabgeordneten.at. Праверана 4 снежня 2021.
  6. 6,0 6,1 Karl Nehammer im Porträt: Mars macht mobil(ням.) . profil.at (2 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  7. Karl Nehammer: Der Soldat an der Spitze(ням.) . puls24.at (2 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  8. Nehammer wird neuer ÖVP-Generalsekretär(ням.) . Die Presse (18 студзеня 2018). Праверана 4 снежня 2021.
  9. Nehammer folgt Dönmez als ÖVP-Integrationssprecher(ням.) . orf.at (25 верасня 2018). Праверана 4 снежня 2021.
  10. Die Verhandlungsteams von ÖVP und Grünen stehen fest(ням.) . wienerzeitung.at (12 лістапада 2019). Праверана 4 снежня 2021.
  11. Von der Parteizentrale ins Innenministerium(ням.) . orf.at (2 студзеня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  12. Новий канцлер Австрії: Солдат партії, який став її генералом(укр.) . Укрінформ (6 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2021.
  13. В Австрії назвали ім'я нового канцлера(укр.) . Укрінформ (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  14. Австрійський уряд і консервативну АНП має очолити Карл Негаммер(укр.) . Deutsche Welle (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  15. В Австрії визначили ім’я нового канцлера(укр.) . Європейська правда (3 снежня 2021). Праверана 4 снежня 2021.
  16. Новым канцлерам Аўстрыі стаў Карл Нехамер. БелТА (6 снежня 2021). Праверана 9 снежня 2021.
  17. Ein Stahlhelm für die Herrengasse: Innenminister Karl Nehammer im Porträt(ням.) . www.nachrichten.at (1 студзеня 2020). Праверана 4 снежня 2021.
  18. Karl Nehammer — Vom Wahlfolder-Verteiler zum Generalsekretär(ням.) . www.kleinezeitung.at (20 студзеня 2018). Праверана 4 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]