Ёхан Шобер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ёхан Шобер
ням.: Johann Schober
Johann Schober (1874–1932) 1927 © Georg Fayer (1892–1950) OeNB 10453983.jpg
сцяг
3-і Федэральны канцлер Аўстрыі
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат, юрыст, эсперантыст
Месца працы:
Нараджэнне: 14 лістапада 1874(1874-11-14)[1]
Смерць: 19 жніўня 1932(1932-08-19)[1] (57 гадоў)
 
Узнагароды:

Ёхан Шобер (ням.: Johann Schober; 14 лістапада 1874 — 19 жніўня 1932, Бадэн-Венскі) — аўстрыйскі паліцэйскі, які тройчы прызначаўся на пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шобер служыў у аўстрыйскай паліцыі да 1918 года і падзення Аўстра-Венгерскай манархіі. Хоць ён і падтрымліваў стварэнне рэспублікі, але спрыяў бяспечнай эміграцыі з краіны членаў каралеўскай сям’і, за што набыў ўдзячнасць грамадскасці за мірную перадачу ўлады.

У значнай меры дзякуючы садзейнічанню саюзніцкіх сіл яму прапанавалі пасля заканчэння першай сусветнай вайны заняць пасаду старшыні ўрада ў 1921 годзе пры падтрымцы Хрысціянска-сацыяльнай партыі і паннямецкіх сіл.

Шобер атрымаў міжнароднае прызнанне сваёй працы ў якасці паліцэйскага адміністратара і стаў вядомы як бацька Інтэрпола. Знаходзячыся на пасадзе начальніка паліцыі Вены ў 1923 годзе, ён склікаў у Вене 2-і Міжнародны кангрэс крымінальнай паліцыі, заручыўшыся падтрымкай паліцыяй дзевятнаццаці дзяржаў. Кангрэс прыняў пастанову аб неабходнасці стварэння калектыўнага органа — Міжнароднай крымінальнай паліцэйскай камісіі (ICPC). Таксама быў распрацаваны статут камісіі і працягнутая праца над пастановамі 1-га Кангрэсу (які праходзіў у Манака ў 1914 годзе). Шобер праявіў гасціннасць і прапанаваў фінансаваць мерапрыемства, таму Вена была абраная месцам размяшчэння пастаяннай штаб-кватэры Камісіі. Акрамя таго, Шобер быў абраны прэзідэнтам выканаўчага камітэта, а яго суайчыннік — доктар Оскар Дрэслер, дыпламаваны юрыст і на той момант кіраўнік федэральнай паліцыі Аўстрыі — стаў сакратаром міжнароднага паліцэйскага кангрэса.

Пасля сыходу з пасады канцлера Шобер вярнуўся да кіраўніцтва паліцыяй. Але ён згубіў аўтарытэт у ліпені 1927 года, калі яго дзеянні прывялі да гібелі 100 чалавек, якія прымалі ўдзел у вулічных беспарадках у Вене.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Johann Schober // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.