Энгельберт Дольфус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Энгельберт Дольфус
ням.: Engelbert Dollfuß
Engelbert Dollfuss.png
сцяг
Федэральны канцлер Аўстрыі
 
Партыя: Christian Social Party[d]
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат, адвакат
Месца працы:
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 14 кастрычніка 1892(1892-10-14) ці 4 кастрычніка 1892(1892-10-04)[1][2]
Смерць: 25 ліпеня 1934(1934-07-25)[1][2][…] (41 год)
Пахаванне:
Жонка: Alwine Dollfuß[d]
Дзеці: Eva Dollfuss[d]
 
Узнагароды:
Third Class Military Merit Cross

Энгельберт Дольфус (ням.: Engelbert Dollfuß; 4 кастрычніка 1892, Тэксінг, Ніжняя Аўстрыя — 25 ліпеня 1934, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, лідар Хрысціянска-сацыяльнай партыі. Канцлер Аўстрыі 1932—1934, прыхільнік незалежнасці Аўстрыі. Забіты прыхільнікамі аншлюсу з гітлераўскай Германіяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 г. заснаваў сельскагаспадарчую палату Ніжняй Аўстрыі. Стаў міністрам сельскай гаспадаркі Аўстрыі.

У 1932 г. стаў канцлерам і міністрам замежных спраў Аўстрыі. Актыўна процідзейнічаў палітыцы аншлюсу, якую праводзіў Гітлер. Дольфуса прывабліваў італьянскі фашызм, і ў сваёй барацьбе з Гітлерам ён заручыўся падтрымкай Італіі. У 1933 г. Дольфус забараніў аўстрыйскую нацысцкую партыю. Мусаліні таксама раіў яму забараніць і левыя партыі. Дольфус ўсталёўвае ў краіне дыктатуру.

Паўстанне ў Вене[правіць | правіць зыходнік]

Крызіс 1929—1933 гадоў прывёў да збяднення насельніцтва, што выклікала незадаволенасць, асабліва сярод левых. 12 лютага 1934 года сацыялісты і анархісты паднялі паўстанне ў Лінцы, якое ў той жа дзень перайшло і на Вену. Урадавыя войскі і Хеймвер нацэліў артылерыю на працоўныя кварталы, каб напалохаць паўстанцаў. Але адбылася перастрэлка, у якой загінулі каля 1000 чалавек. У маі 1934 года была прынята новая канстытуцыя.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Аўстрыйскія нацысты, якіх падтрымліваў Берлін, пачалі масавы тэрор і сабатаж, забівалі прыхільнікаў Дольфуса. Раней высланыя нацысты пачалі вяртацца. Лідарамі змоўшчыкаў былі: Зейс-Інкварт, Кальтэнбрунер і Одыла Глабочнік.

25 ліпеня 1934 годзе СС  — у аўстрыйскай ваеннай форме для маскіроўкі — уварваліся ў федэральную канцылярыю і паранілі Дольфуса пры спробе да ўцёкаў. Нацысты патрабавалі ў параненага канцлера перадаць уладу А. Рынтэлену, а калі той адмовіўся, пакінулі яго паміраць ад страты крыві. Аднак змоўшчыкі дзейнічалі няўмела і ўрадавым войскам на чале з міністрам юстыцыі Куртам фон Шушніга атрымалася здушыць мяцеж. А калі Мусаліні высунуў 4 дывізіі на перавал Брэнер, Гітлер адмовіўся ад планаў захапіць Аўстрыю.

Пасля смерці Дольфуса ўлада перайшла да яго намесніка доктара Курта фон Шушніга, таксама прыхільніка незалежнасці Аўстрыі. Абапіраючыся на «Айчынны фронт» (фашысцкую арганізацыю, створаную Дольфусам у 1933 годзе), новы канцлер паспрабаваў умацаваць дзяржаву, але дасягнуць аздараўлення эканомікі яму не ўдалося.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Engelbert Dollfuss // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.