Міхаэль Майр
Міхаэль Майр | ||||
---|---|---|---|---|
Michael Mayr | ||||
![]() | ||||
| ||||
|
||||
Папярэднік | Карл Рэнер | |||
Пераемнік | Ёхан Шобер | |||
|
||||
Папярэднік | Карл Рэнер | |||
Пераемнік | Ёхан Шобер | |||
|
||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1864 |
|||
Смерць |
21 мая 1922 (58 гадоў) Вальднойкірхен |
|||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[d] | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | Венскі ўніверсітэт | |||
Дзейнасць | дыпламат, гісторык, архівіст, палітык, прафесар | |||
Месца працы | ||||
![]() |
Міхаэль Майр (ням.: Michael Mayr; 10 красавіка 1864 — 21 мая 1922, Вальднойкірхен) — федэральны канцлер Першай Аўстрыйскай рэспублікі з лістапада 1920 да чэрвеня 1921 года. Член хрысціянска-сацыяльнай партыі, па спецыяльнасці — гісторык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Майр нарадзіўся ў гарадку Адлванг у Верхняй Аўстрыі. Вывучаў гісторыю і геаграфію ў Венскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1890 годзе. З 1897 да 1920 года ўзначальваў Цірольскі дзяржаўны архіў (ням.: Tiroler Landesarchives). У 1900 годзе стаў прафесарам сучаснай гісторыі ва ўніверсітэце Інсбрука.
Палітычная кар'ера Майра пачалася ва ўладных інстытутах Аўстра-Венгрыі. З 1907 да 1911 года ён быў членам рэйхсрата, а з 1908 па 1914 — ландтага Ціроля. Пасля распаду імперыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1919 і 1920 гадах Майр быў дэлегатам ад Хрысціянска-сацыяльнай партыі ў Нацыянальны сход у рамках распрацоўкі праекта новай канстытуцыі.
У 1920 годзе Майр замяніў на пасадзе дзяржаўнага сакратара (ням. Staatskanzler) Карла Рэнера. У лістападзе 1920 года ён стаў федэральным канцлерам Аўстрыі і міністрам замежных спраў краіны, узначаліўшы ўрад меншасці хрысціянскай сацыялістычнай партыі.
Сышоў у адстаўку 1 чэрвеня 1921 года ў адказ на рэферэндум, які быў праведзены ў Штырыі па пытанні выхаду зямлі са складу Аўстрыі і далучэння да Германіі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- W. Lazius als Geschichtsschreiber Sterreichs, 1894 (Wolfgang Lazius)
- Der Generallandtag der. Sterreichischen Erbl Nder, Augsburg 1525/26
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116973536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Krackowizer F., Berger F. Mayr, Michael // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 204–206. — 411 с.