Сын чэшскагаселяніна. Вывучаў права ў Вене. У 1894 г. стаў членам сацыял-дэмакратычнай партыі. З 1907 г. — дэпутатпарламента. Удзельнічаў у стварэнні першай Аўстрыйскай рэспублікі. У 1918—1920 гг. быў канцлерам і главой Дзяржаўнага савета. З 1930 г. абраны старшынёй парламента, ліквідаванага 1933 г. урадам Дольфуса. Вёў антыфашыцкую дзейнасць, пасля вызвалення Аўстрыі стаў канцлерам першага агульнакааліцыйнага часовага ўрада[7]; па згодзе ўсіх партый абраны прэзідэнтам, памёр да канца шасцігадовага тэрміна.
З'яўляўся лідарам аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі і II Інтэрнацыянала, а таксама выдатным тэарэтыкам аўстрамарксізму. Аўтар некалькіх прац па праблеме нацыянальнага пытання. Прытрымліваўся ідэі шматнацыянальнай дзяржавы ў выглядзе дэмакратычнай федэрацыі на аснове палітычнага і культурнага раўнапраўя меншасцей.