Крыш’яніс Валдэмарс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыш’яніс Валдэмарс
Krišjānis Valdemārs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 снежня 1825(1825-12-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада (7 снежня) 1891[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Mārtiņš Valdemārs[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, пісьменнік, журналіст, публіцыст, выдавец, фалькларыст, лексікограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыш’я́ніс Ва́лдэмарс (лат.: Krišjānis Valdemārs, руск.: Кришьянис Вальдемар ці Христиан Вальдемар; 2 снежня 1825, Курляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Талсінскі край, Латвія — 7 снежня 1891, Масква) — выбітны латышскі публіцыст, выдавец, грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 14 гадоў навучаўся ў павятовых школах, затым сам працаваў дарэктарам, памочнікам пісара і пісарам у розных мястэчках Латвіі. У 1849 годзе паступіў у гімназію ў Ліепаі, з 1854 па 1858 год вывучаў народную гаспадарку, дзяржаўнае права і філалогію ў Тартускім універсітэце. Пасля сканчэння ўніверсітэту перабраўся на жыхарства ў Пецярбург. З 1865 года працаваў у Міністэрстве дзяржаўнай маёмасці. З 1867 года жыў у Маскве.

У сваіх поглядах Валдэмарс заўсёды вылучаўся дэмакратычнай пазіцыяй, ці то ў справах адукацыі, ці то эканомікі, ці палітыкі. Выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту, за роўныя правы латышоў перад немцамі, на той час гаспадарамі Ліфляндскага края. Яшчэ ў 1848 годзе Валдэмарс заснаваў першую латышскую публічную бібліятэку ў мястэчку Эдолэ. Да гэтага ж часу адносіцца і стварэнне ім Атмоды — першага агульнаграмадскага руху латышоў за свае нацыянальныя правы. Доўгія гады затым ён быў яго нефармальным кіраўніком. Падчас вучобы ў Тарту Валдэмарс разам з сябрамі ладзіў вольныя латышскія вечарыны, на якіх студэнты знаёміліся з гісторыяй і культурай латышскага народа. У Пецярбургу Валдэмарс працаваў чыноўнікам Міністэрства фінансаў і заступнікам рэдакара газеты Расійскай акадэміі навук «St. Petersburger Zeitung». Затым на працягу трох гадоў (1862—1865) быў выдаўцом і галоўным рэдактарам газеты «Pēterburgas Avīzes» — першага латышскага выдання дэмакратычнага кірунку. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў гісторыі былі складзены і выдадзеныя расійска-латышска-нямецкі (1872) і латышска-расійска-нямцкі (1879) слоўнікі.

Вялікую пашану Валдэмарс здабыў таксама як «бацька» латышскага флоту. У 1864 годзе ён заснаваў першую мараплаўную школу для латышоў у Айнажы. На ўзор гэтай школы яго намаганнямі па ўсёй Расіі ствараліся мараплаўныя класы, а сам Валдэмарс у 1873 годзе нават стаў сакратаром Рускага мараплаўнага таварыства.

Крыш’яніс Валдэмарс справядліва лічыцца адным з стваральнікаў латышскай нацыі. Яго руплівая праца на ніве змагання латышоў за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі заслужыла найвялікшага прызнання ў памяці нашчадкаў. У гонар гэтага дзеяча былі названы дзясяткі вуліц і праспектаў у гарадох Латвіі і нават адзін ледакол. А ў 1926 годзе горад Сасмака, у якім шмат гадоў вучыўся і працаваў Валдэмарс, быў перайменаваны ў Валдэмарпілс.

Зноскі