Крэўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крэ́ўшчына — лясны масіў у Смаргонскім раёне каля в. Крэва. Размешчаны на поўдні Ашмянскага ўзвышша. Плошча 2,4 тыс. га. Пераважаюць яловыя лясы (58 %) чарнічнага, кіслічнага і імшыстага тыпаў. Больш за 10 % ялова-грабава-кіслічных і ялова-грабава-арляковых дуброў, 13,6 % — асіннікаў, больш за 12 % — бярэзнікаў, 3,4 % — хвойнікаў. Ландшафт прыдатны для адпачынку і турызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]