Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Шарко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Уладзімір Мікалаевіч Шарко
Нарадзіўся 27 мая 1974(1974-05-27) (50 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 ЭНКА
1994—1997 Гродна-93
1997—1998 Урал-Грэйт Перм[d]
1998—2003 Гродна-93
2003—2004 Самара[d]
2004—2008 Віталюр
2008—2012 Мінск-2006
2012—2013 Гродна-93
Трэнерская кар’ера
2019-2021 Беларусь Цмокі-Мінск трэнер
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзімір Мікалаевіч Шарко (нар. 25 мая 1974, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях атакуючага абаронца і лёгкага форварда. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец мінскай школы баскетбола, першыя трэнеры — Герман Генадзевіч і Віталь Генадзевіч Радзюкі. Пачынаў кар’еру ў моладзевай камандзе мінскага РТІ. Потым выступаў пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага ў клубе ЭНКА з Мінскай вобласці, стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Быў асноўным гульцом і капітанам беларускіх клубаў «Гродна-93» (1994—1997, 1998—2003, 2012—2013), «Віталюр» (2004—2008), «Мінск-2006» (2008—2012), стаў з імі 14 раз чэмпіёнам і тройчы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, неаднаразова прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, 10 раз браў удзел у «Матчах зорак Беларусі».

У 1996 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы U-22[1]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1998—2007 гадах.

У 2022 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск»[2]. У 2024 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БК «Мінск».

У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі

  • 2013—2014 — Нафтавік-Караван (Гомель)
  • 2014—2015 — Серабранка (Мінск)
  • 2015—2016 — Віталюр (Мінск)

Зноскі

  1. Uladzimir Charko
  2. Баскетбольный клуб «Минск». Резервная команда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.