Кубак Судырмана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубак «Судырмана»
Бягучы сезон:
Кубак Судырмана 2021
Від спорту бадмінтон
Заснавана 1989
Колькасць каманд 16 (фінальны этап)
Апошні чэмпіён  Кітай (12 тытулаў)

Кубак «Судырмана» — сусветнае першынство па бадмінтоне сярод змешаных каманд, якое праводзіцца кожныя 2 гады. Кожны раунд складаецца з 5 матчаў: жаночай і мужчынскай «адзіночкі», жаночай і мужчынскай пары і змешанай пары. Названы ў гонар інданезійскага бадмінтаніста і заснавальніка Асацыяцыі бадмінтона Інданезіі Дзіка Судырмана.

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

Каманды дзеляцца на 7 груп у залежнасці ад іх сілы. Толькі каманды з першай групы маюць шанец пазмагацца за трафей, у той час як каманды з астатніх груп змагаюцца за выхад у наступную групу. Каманда, якая заняла апошняе месца ў сваёй групе, пераходзіць у групу ніжэй.

Трафей[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня кубка «Судырмана» складае 80 см. Ён зроблены з дрэва, пакрытага срэбрам і золатам 22 караты (92%). Кубак мае форму валана і ўвянчаны мадэллю храма Барабудур. Рукаяць у форме тычынкі сімвалізуе семя бадмінтона.

Кошт кубка складае 15 000 долараў ЗША.

Год Месца Фінал Паўфіналісты
Чэмпіёны Лік 2-е месца
1989 Джакарта, Інданезія  Інданезія 3–2  Рэспубліка Карэя  Кітай  Данія
1991 Капенгаген, Данія  Рэспубліка Карэя 3–2  Інданезія  Кітай  Данія
1993 Бірмінгем, Вялікабрытанія  Рэспубліка Карэя 3–2  Інданезія  Кітай  Данія
1995 Лазана, Швейцарыя  Кітай 3–1  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
1997 Глазга, Вялікабрытанія  Кітай 5–0  Рэспубліка Карэя  Данія  Інданезія
1999 Капенгаген, Данія  Кітай 3–1  Данія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2001 Севілья, Іспанія  Кітай 3–1  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
2003 Эйндхавен, Нідэрланды  Рэспубліка Карэя 3–1  Кітай  Данія  Інданезія
2005 Пекін, Кітай  Кітай 3–0  Інданезія  Данія  Рэспубліка Карэя
2007 Глазга, Вялікабрытанія  Кітай 3–0  Інданезія  Англія  Рэспубліка Карэя
2009 Гуанчжоу, Кітай  Кітай 3–0  Рэспубліка Карэя  Інданезія  Малайзія
2011 Цындаа, Кітай  Кітай 3–0  Данія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2013 Куала-Лумпур, Малайзія  Кітай 3–0  Рэспубліка Карэя  Данія { Тайланд
2015 Дунгуань, Кітай  Кітай 3–0  Японія  Інданезія  Рэспубліка Карэя
2017 Голд-Кост, Аўстралія  Рэспубліка Карэя 3–2  Кітай  Японія  Тайланд
2019 Наньнін, Кітай  Кітай 3–0  Японія  Інданезія  Тайланд
2021 Ванта, Фінляндыя  Кітай 3–1  Японія  Рэспубліка Карэя  Малайзія
2023 Сучжоў, Кітай
2025 Кітай