Перайсці да зместу

Старынкі (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старынкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212870186
Старынкі на карце Беларусі ±
Старынкі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Старынкі (Віцебскі раён)
Старынкі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Старынкі (Віцебскі раён)

Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 10 км на поўдзень ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша.

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Белева ва ўладанні езуітаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Сялюты Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 81 дзесяцін зямлі, адносілася да Ласосінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Шумянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе створаны калгас імя Молатава. У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёсакВерацяі і Клетчына, у 1939 годзе — вёсак Ракава-1, Ракава-2 і Ціханяты. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 40 двароў, загубілі 6 мірных жыхароў, 15 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх захопнікаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова, колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Русакоўскім сельсавеце, з 22 снежня 1960 года — у Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Світанне». У 2003 годзе ў складзе КСУП «Рудакова».

  • 5 двароў, 44 жыхары (1785)
  • 2 двары, 29 жыхароў (1905)
  • 67 двароў, 308 жыхароў (1926)
  • 40 двароў, 206 жыхароў (1941)
  • 31 двор, 72 жыхары (1969)
  • 11 гаспадарак, 72 жыхары (2000)
  • 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).