Зуі (Віцебскі раён)
Вёска
Зуі
|
Зуі́[1] (трансліт.: Zui, руск.: Зуи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 4 км на поўдзень ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя пры рацэ Лучоса ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе адносілася да Бароніцкай сельскай грамады, мела 37 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шумнянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Русакоўскім, з 22 снежня 1960 года ў Ноўкінскім сельсавеце. З 1 студзеня 2003 года ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 4 двары, 23 жыхары (1785)
- 4 двары, 16 жыхароў (1905)
- 5 двароў, 27 жыхароў (1926)
- 2 гаспадаркі, 3 жыхары (1996)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх