Перайсці да зместу

Хамішчава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Хамішчава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 40 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212870196
Хамішчава на карце Беларусі ±
Хамішчава (Беларусь)
Хамішчава
Хамішчава (Віцебская вобласць)
Хамішчава

Хамі́шчава[1] (трансліт.: Chamiščava, руск.: Хомищево) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 18 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша.

У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 221 дзесяцін зямлі, адносілася да Аніськаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе створаны калгас «Шлях сацыялізму». У 1936 годзе ў Хамішчава пераселены жыхары вёсак Ходанава і Ульянава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія знішчылі 65 двароў і 11 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, 32 жыхары загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. Вёска ў складзе ААТ «Рудакова».

  • 13 двароў, 97 жыхароў (1785)
  • 29 двароў, 259 жыхароў (1905)
  • 67 двароў, 308 жыхароў (1926)
  • 86 двароў, 418 жыхароў (1941)
  • 62 двары, 209 жыхароў (1969)
  • 44 гаспадаркі, 77 жыхароў (2003)
  • 16 гаспадарак, 20 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).