Васількі (Віцебскі раён)
Вёска
Васількі
|
Васількі́[1] (трансліт.: Vasiĺki, руск.: Васильки) (да 30 ліпеня 1964 года Чухвары́[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы захад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 16 стагоддзя пад назвай Чухвары ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Сапегаў. У 1591 годзе вёска, уласнасць аршанскага падкаморыя Рыгора Сапегі. У 18 стагоддзі вёска Чухварава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 стагоддзі ў Астравенскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да праваслаўнага Дарагакупскага прыхода Праабражэнскай царквы. Працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін, млын. У 1909 годзе мела 317 дзесяцін зямлі, належала Навасёлкаўскай сельскай грамадзе. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», у ім працавала кузня. У 1936 годзе ў Васількі пераселены жыхары вёсак Бутрымаўкі, Тамашэнкі-1 і Тамашэнкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія знішчылі тут 28 двароў. На франтах загінулі 44 жыхары і 4 у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба КСУП «Прагрэс».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 13 двароў, 121 жыхар (1785)
- 37 двароў, 248 жыхароў (1909)
- 69 двароў, 292 жыхары (1926)
- 81 двор, 234 жыхары (1941)
- 60 двароў, 203 жыхары (1969)
- 66 гаспадарак, 150 жыхароў (2003)
- 49 гаспадарак, 84 жыхары (2018)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе працаваў сельскі клуб-бібліятэка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх