Купалка едкая
Купалка едкая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Купалка едкая[3] (Erigeron acris)[4] — від кветкавых раслін з роду купалка (Erigeron), сямейства астравыя (Asteroideae).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Народныя назвы: доля[5], дольнік, загадкі[6][7], даля[8], загадка, купала, сіналой[9][10], пушкі[11], купалка[12].
Адна з назваў расліны — шчасце. Дзяўчаты падчас жніва затыкаюць яго за пояс, каб прыносіла ім спор і хуткасць у працы. У засцянковай шляхты таксама называецца шчасце, але ўжываецца інакш. Калі расцвіце ўплеценае ў дзявочыя валасы, то каханне будзе ўзаемнае[13].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расце на лугах, палях, пры дарогах, на ўскрайку лясоў. Цвіце з мая па жнівень. Валодае антысептычнымі, супрацьзапаленчымі якасцямі. Выкарыстоўваецца наземная частка расліны ў выглядзе настою для паласкання горла пры ангіне[14]. Збіраюць падчас цвіцення.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Сабраныя на Яна галінкі купалкі з нераскрытымі кветкамі прыносілі ў хату, утыркалі за абразы, у шчыліны між бярвёнамі ці за бэлькі. Калі кветкі распускаліся, гэта значыла, што дзяўчына выйдзе замуж альбо задуманае ёю збудзецца[15].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Erigeron acer L.
- ↑ Купалка. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
- ↑ Эліза Ажэшка «Кветкі і людзі»
- ↑ Мелколепестник едкий // сайт «Лекаственные растения»
- ↑ Беларускі народны каляндар
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Купалка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 106—107.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мелколепестник едкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Эліза Ажэшка, «Кветкі і людзі»
- Васілевіч Ул. Беларускі народны каляндар // Паэзія беларускага земляробчага календара / Склад. А. С. Ліс. Мн., 1992. С. 554—612. Архівавана 11 мая 2012.
- Лекарственные растения (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Купалка едкая