Купля Аляскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Купля Аляскі — транзакцыя паміж Расійскай імперыяй і ЗША, паводле якой Аляска і некаторыя іншыя тэрыторыі пераходзілі ва ўладанне Злучаных Штатаў за 7,2 млн долараў выплаты на карысць Расіі.

Гісторыя здзелкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляска была адкрыта рускай экспедыцыяй ў 1732 г. і стала ўладаннем Расіі. Але ў сярэдзіне ХІХ ст. ўрад Расіі лічыў нерэнтабельным трымаць рускія калоніі ў Амерыцы. І ў 1850-х гг. пачаліся перамовы афіцыйнага ўласніка Аляскі — Руска-амерыканскай кампаніі з прадстаўнікамі ЗША, якія спачатку не былі паспяховымі.

У 1867 г. перамовы па продажу Аляскі аднавіліся з удзелам расійскага пасла барона Эдуарда Стэкля. Быў распрацаваны праект і 30 сакавіка 1867 г. было падпісана афіцыйнае пагадненне аб продажы Аляскі — «Дагавор адносна перадачы расійскіх уладанняў у Паўночнай Амерыцы Яго Вялікасцю Імператарам усіх Расій[1] Злучаным Штатам Амерыкі». А 18 кастрычніка 1867 г. адбылася афіцыйная цырымонія перадачы расійскіх уладанняў ЗША.

На момант продажы тэрыторыя Рускай Амерыкі — Аляскі, Алеуцкіх і некаторых іншых астравоў — складала прыкладна 1 520 тыс. кв. км., а насельніцтва каля 2,5 тыс. рускіх і 60 тыс. індзейцаў і алеутаў.

Чэк на 7,2 млн дол. ЗША, прад'яўлены для аплаты куплі Аляскі. Сума чэка эквівалентна 119 млн долараў ЗША ў 2014 годзе[2].

Некаторыя асаблівасці дамовы аб продажы Аляскі[правіць | правіць зыходнік]

Дамова была складзена на англійскай і французскай мовах, апошняя — для рускага боку. Ён складаецца з 7-і артыкулаў.

Дагавор гарантаваў усім цывілізаваным жыхарам Аляскі, якія вырашылі застацца, пасля адыходу рускай арміі («у зручны для яе час» (Артыкул VI)) і адміністрацыі, правы і свабоды грамадзян ЗША. На прыняцце рашэнне пакінуць Аляску ці застацца яе цывілізаваным жыхарам адводзілася 3 гады. Індзейцаў і алеўтаў чакала наступнае: «Нецывілізаваныя плямёны мусяць падпарадкоўвацца законам і пастановам, якія Злучаныя Штаты могуць прыймаць адносна плямёнаў абарыгенаў сваёй краіны» (Артыкул ІІІ)[3][4].

Ацэнка здзелкі ў гісторыі і творчасці[правіць | правіць зыходнік]

І ў ЗША, і ў Расіі да гэтай здзелкі ставіліся неадназначна. Яе лічылі і выгаднай і нерэнтабельнай з абодвух бакоў. Гісторык C. Пушкароў, напрыклад так ацаніў гэты дагавор: «… пустынная паўночна-заходняя частка Амерыканскага мацерыка, паўастравоў Аляска, была прадана ў 1867 г. Паўночна-Амерыканскім Злучаным Штатам (за 7 мільёнаў долараў, прычым многія амерыканцы лічылі, што яна таго не варта)[5]». Існуе і думка, што «(Злучаныя) Штаты маглі б абыйсціся без Фларыды і Аляскі» ў параўнанні з Луізіянскай купляй[6].

Таксама тэма продажу Аляскі стала крыніцай для стварэння авантурнага фільма «Аляску, сэр», песні групы «Любэ» «Не валяй дурака Амерыка» і шэрагу твораў літаратуры.

Зноскі

  1. Хутчэй за ўсё на ўвазе меўся тытул „Цар Вялікія, Малыя і Белыя Русі“
  2. Wolfram Alpha
  3. Загарніце мне Аляску. Частка 2Аўтар А. Берастоўскі // Сайт «Гістарычная праўда»
  4. Treaty concerning the Cession of the Russian Possessions in North America by his Majesty the Emperor of all the Russias to the United States of America : June 20, 1867(поўны тэкст дагавора на англ. мове) //Avalon Project
  5. С. Г. Пушкарев. Обзор русской истории. Самара, 1993, с 344
  6. http://www.istpravda.ru/bel/research/13281/