Спіс кіраўнікоў Курпфальца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Курфюрст Пфальцкі)

Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Курпфальца.

Пфальцграфы Латарынгіі (915—1085)[правіць | правіць зыходнік]

Пфальц утварыўся з пфальцграфства Латарынгія, якое з'явілася ў X стагоддзі.

  • Вігерых (каля 870 — каля 919), граф у Трыры ў 899 і 902, граф у Бідгау ў 902 і 909, граф у Ардэнгау, пфальцграф Латарынгіі з 915/916
  • Годфрыд, граф Юліхгау, пфальцграф Латарынгіі (каля 940)

Дынастыя Эцоненаў[правіць | правіць зыходнік]

На працягу XI стагоддзя менавіта гэта дынастыя кіравала землям на абодвух берагах Рэйна.

Пфальцграфы Рэйнскія (1085—1356)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Германа II, апошняга з дынастыі Эцоненаў, Пфальц страціў сваё ваеннае значэнне для Латарынгіі. Тэрыторыя пфальцграфства паменшылася да акруг вакол Рэйна, з тых часоў яное насіла назву Пфальцграфства Рэйнскае.

Пфальцграф з дынастыі Гогенштаўфенаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў гэтыя землі ў спадчыннае валоданне свайму малодшаму брату Конраду.

Пфальцграфы з дынастыі Вельфаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1195 годзе Пфальц перайшоў да дынастыі Вельфаў у выніку шлюбу Генрыха Вельфа з Агнесай, дачкой Конрада Гогештаўфена.

Пфальцграфы з дынастыі Вітэльсбахаў[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XIII стагоддзя, у выніку шлюбу Агнесы, дачкі Генрыха V і ўнучкі Конрада Гогенштаўфена і Ота, герцага Баварыі, тэрыторыя Пфальца перайшла да дынастыі Вітэльсбахаў, якія з'яўляліся герцагамі Баварыі. У выніку прадстаўнікі гэтай дынастыі былі нейкі час адначасова і герцагамі Баварыі, і пфальцграфамі. Розныя галіны дынастыі Вітэльсбахаў кіравалі Пфальцам да скасавання яго як самастойнай дзяржавы ў 1803 годзе і далей да 1918 года. З гэтага часу леў стаў геральдычным сімвалам гербаў Баварыі і Пфальца.

Пазней, у выніку падзелу тэрыторыі паміж спадчыннікамі Людвіга II у 1294, старэйшая галіна Вітэльсбахаў атрымала і Рэйнскае пфальцграфства, і тэрыторыі ў баварскім «Nordgau» (Баварыя на поўнач ад ракі Дунай) з цэнтрам у горадзе Амберг. Паколькі гэты рэгіён быў палітычна звязаны Рэйнскім пфальцграфствам, ён атрымаў назву «Верхні Пфальц» («Oberpfalz») у адрозненне ад «Ніжняга Пфальца», размешчанага на берагах Рэйна.

Па ўмовах пагаднення, заключанага ў Павіі ў 1329, імператар Людвіг IV, сын Людвіга II, вярнуў Пфальц сваім пляменнікам Рудольфу і Руперту.

Курфюрства Пфальц (1356—1777)[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Залатой булы 1356 года, рэйнскі пфальцграф быў прызнаны адным са свецкіх курфюрстаў. З гэтага часу пфальцграф Рэйнскі звычайна называўся курфюрстам Пфальцкім (ням.: Kurfürst von der Pfalz).

З прычыны практыкі падзелу зямель паміж рознымі галін сям'і, у пачатку XVI стагоддзя малодшыя лініі Пфальцкіх Вітэльсбахаў прыйшлі да ўлады ў Зімерне, Кайзерслаўтэрне і Цвайбрукене ў Ніжнім Пфальцы і ў Нойбургу і Зульцбасе ў Верхнім Пфальцы. Курфюрства Пфальцкае з цэнтрам у Гайдэльбергу прыняло лютэранства ў 30-х гадах XVI стагоддзя і кальвінізм у 50-х гадах.

Першае курфюрства (13561648)[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Вітэльсбахаў
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Рупрэхт I 13561390
Рупрэхт II 13901398 Пляменнік Рупрэхта I, сын Адольфа, Пфальцграфа Рэйнскага
Рупрэхт III 13981410 Сын Рупрэхта II, абраны Каралём Германіі ў 1400
Людвіг III 14101436 Сын Руперта III
Людвіг IV 14361449 Сын Людвіга III
Фрыдрых I 14491476 Брат Людвіга IV
Філіп 14761508 Сын Людвіга IV
Людвіг V 15081544 Сын Філіпа
Фрыдрых II 15441556 Брат Людвіга V
Ота Генрых 15561559 Пляменнік Фрыдрыха II, сын Руперта Фрайзінгскага
Дынастыя Зімернаў
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Фрыдрых III 15591576 Калі старэйшая галіна сям'і згасла ў 1559 годзе, курфюрства прайшло да Фрыдрыха III, першага прадстаўніка зімернскай галіны Вітэльсбахаў на пфальцкім троне. Фрыдрых III быў перакананым кальвіністам, таму ад гэтага часу Пфальц стаў адным з галоўных цэнтраў кальвінізму ў Еўропе, падтрымліваў кальвінісцкія паўстанні ў Нідэрландах і Францыі.
Людвіг VI 15761583 Сын Фрыдрыха III. Дзякуючы ўплыву маці падтрымліваў лютэран.
Фрыдрых IV 15831610 Сын Людвіга VI. У першыя гады свайго кіравання знаходзіўся пад уплывам дзядзькі — Ёгана Казіміра, які зноў увёў у Пфальцы кальвінізм.

Адзін з заснавальнікаў (пры дапамозе свайго саветніка — герцага Крысціяна Анхальцкага) Евангелічнай уніі ў 1608 годзе.

Фрыдрых V 16101623 Сын Фрыдрыха IV. У 1613 годзе ажаніўся з Лізаветай Сцюарт, дачкой Якава I, караля Англіі. У 1619 годзе прыняў трон Багеміі ад Багемскіх штатаў. Неўзабаве быў пераможаны сіламі імператара Фердынанда II у Бітве на Белай Гары ў 1620, у выніку чаго іспанскія і баварскія войскі занялі Пфальц. Фрыдрых быў пазбаўлены трона і выгнаны з Імперыі.
Баварская дынастыя (162348)
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Максіміліян I 16231648 (пам. 1651), Землі Фрыдрыха V і яго тытул курфюрста былі перададзены баварскаму герцагу Максіміліяну I, прадстаўніку адной з галін дынастыі Вітэльсбахаў. Хоць тэарэтычна ён лічыўся курфюрстам Пфальца, аднак больш вядомы ён як курфюрст Баварыі. Пачынаючы з 1648 года кіраваў толькі ў Баварыі і Верхнім Пфальцы, аднак захаваў усе свае курфюрсцкія прывілеі і пануючую ролю ў Пфальцы.

Другое курфюрства (16481777)[правіць | правіць зыходнік]

Адноўленая дынастыя Зімернаў
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Карл I Людвіг 16481680 Сын Фрыдрыха V. Па выніках Вестфальскага міру ў 1648 годзе Карл Людвіг атрымаў у кіраванне землі бацькі і стаў новым, восьмым курфюрстам, аднак цяпер пфальцкае курфюрства было па годнасці ніжэй за іншыя сем.
Карл II 16801685 Сын Карла I Людвіга. Апошні з дынастыі Зімернаў.
Дынастыя Нойбурга
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Філіп Вільгельм 16851690 У 1685 годзе дынастыя Зімернаў згасла, і Пфальц быў атрыманы ў спадчыну Філіпам Вільгельмам, графам Пфальц-Нойбурга (які быў таксама герцагам Юліха і Берга). Каталік па веравызнанні.
Ёган-Вільгельм 16901716 Сын Філіпа Вільгельма
Карл III Філіп 17161742 Брат Ёгана Вільгельма II. Апошні з дынастыі Нойбургаў. Перамясціў сталіцу Пфальца з Гайдэльберга ў Мангейм у 1720 годзе.
Дынастыя Зульбахаў
Выява Імя Даты Заўвагі
Карл IV Тэадор 17421777 Пфальц быў атрыманы ў спадчыну герцагам Карлам Тэадорам з Зульбаха. Карл Тэадор таксама атрымаў у спадчыну курфюрства Баварыі, калі яе кіруючая дынастыя згасла ў 1777 годзе.

Курфюрства Баварыі і Пфальцграфства Рэйнскае (17771803)[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Зульбахаў
Выява Імя Дата кіравання Заўвагі
Карл IV Тэадор 17771799 сан і паўнамоцтвы курфюрста Пфальцкага былі ўключаны ў курфюрства Баварыі Карлам Тэадорам. Аднак ён захаваў тытул «Пфальцграф Рэйнскі» (ням.: Pfalzgraf bei Rhein).
Дынастыя Цвайбрукенаў
Выява Імя Даты кіравання Заўвагі
Максіміліян 17991803 (памёр 1825) спадчыннік Карла Тэадора, Максіміліян Іозеф, герцаг Пфальц-Цвайбрукена, сабраў пад сваё кіраванне ўсе землі Вітэльсбахаў у 1799 годзе. Пфальцграфства было ліквідавана ў час войнаў Французскай Рэвалюцыі. Спачатку землі левага берага Рэйна былі заняты, а затым анексаваны Францыяй у 1795 годзе. У 1803 годзе землі правага берага Рэйна былі захоплены маркграфам Бадэна. Курфюрства Пфальц як асобная дзяржаўная структура знікла, а ў 1806 годзе Свяшчэнная Рымская імперыя была ліквідавана, і ўсе правы і абавязкі курфюрстаў разам з ёй.

Далейшая гісторыя рэгіёна[правіць | правіць зыходнік]

У 1806 годзе Бадэн стаў Вялікім Герцагствам. На Венскім кангрэсе ў 18141815 гадах левабярэжны Пфальц, павялічаны за кошт іншых абласцей, накшталт былога біскупства Шпаер, быў вернуты Вітэльсбахам і стаў фармальна часткай Каралеўства Баварыі ў 1816 годзе і пасля гэтага часу менавіта гэта вобласць стала пераважна вядомая як Пфальц. Вобласць заставалася часткай Баварыі да заканчэння Другой сусветнай вайны, калі была аддзелена і стала часткай новай федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.