Даўжыня цела 6—8 см, хваста каля 5 см, маса 9—14 г. Па ступнях і пальцах задніх лап плавальная аблямоўка з цвёрдых валаскоў. Доўгія валаскі знізу хваста ўтвараюць кіль. Ад куторы вадзяной адрозніваецца менш развітай плавальнай аблямоўкай і меншым кілем. Поўсць кароткая, густая, аксаміцістая, на спіне цёмная з бурым адценнем, брушка светлае.
Самусенка Э. Р.Куто́ра мала́я//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.— С.116.—522 с.— 10 000 экз.