Кэмп-Ноу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кэмп-Ноу (англ.: Camp No) — былая сакрэтная турма ЦРУ ў заліве Гуантанама (Куба)[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кэмп-Ноу размешчаўся прыкладна ў мілі ад больш вядомай турмы на ваеннай базе Гуантанама і меў павышаную сакрэтнасць. Яго наяўнасць схоўвалася ад большай часткі вайскоўцаў базы. Калі хто-небудзь з салдат пытаўся пра аб’ект, то яму адказалі: «Не, гэтага няма» (англ.: No, it doesn't exist). Адсюль і з’явілася назва Кэмп-Ноу (літаральна Лагер Не).

Комплекс выглядаў як і іншыя лагеры затрымання, за выключэннем таго, што быў абнесены дротам і не меў ахоўных вежаў.

Паводле ацэнак, у ім магло змясціцца 80 зняволеных. Як мяркуецца, тут праходзілі таемныя допыты ЦРУ, у тым ліку з выкарыстаннем незаконных метадаў допыту[1][2].

Гібель вязняў[правіць | правіць зыходнік]

Штаб-сяржант Джозеф Хікман і яшчэ тры былых ахоўніка Кэмп-Ноу паведамілі СМІ, што 10 чэрвеня 2006 года трое вязняў (Салах Ахмед Саламі, Мані Утайбі і Ясір Захрані) былі знойдзены мёртвымі. Паводле Міністэрства абароны ЗША, затрыманыя скончылі жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваіх камерах. Неафіцыйная версія сцвярджала, што яны памерлі падчас катаванняў.

Як заявіла ваенна-марская служба крымінальнага расследавання (NCIS), павешаныя заставаліся незаўважанымі на працягу двух гадзін[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Scott Horton (2010-01-18). "The Guantánamo "Suicides": A Camp Delta sergeant blows the whistle". Harper's Magazine. Архівавана з арыгінала 2010-01-20.
  2. а б "Questions over deaths of 3 Guantanamo detainees raised by magazine article". Canadian Press. Associated Press. 2010-01-18. Архівавана з арыгінала 2010-01-21.
  3. SETON HALL LAW RELEASES LATEST GTMO REPORT, "DEATH IN CAMP DELTA". Seton Hall University School of Law (press release) (7 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2013. Праверана 7 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]