Самі аль-Хадж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самі аль-Хадж
араб. سامي الحاج‎‎
Род дзейнасці аператар-пастаноўшчык, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 15 лютага 1969(1969-02-15) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самі Махі Эль Дзін Мухамед аль-Хадж (араб. سامي محي الدين محمد الحاج‎‎; нар. 15 лютага 1969) — суданскі журналіст тэлекампаніі «Аль-Джазіра». З 2002 года па 1 мая 2008 года знаходзіўся ў зняволенні ў амерыканскай турме Гуантанама[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Затрыманы ў снежні 2001 года ў Пакістане на мяжы з Афганістанам[2], а 13 чэрвеня 2002 года быў дастаўлены ў турму Гуантанама. Па словах журналіста, ужо на базе Баграм амерыканскія салдаты доўгі час падвяргалі яго жорсткім катаванням (рэгулярныя збіцці, сексуальныя дамаганні, пагрозы згвалтавання, шматгадзіннае стаянне на каленях, цкаванне сабакамі), яго таксама пасадзілі ў клетку ў халодным авіяцыйным ангары. Як казаў Самі аль-Хадж, катаванні працягнуліся і пасля пераводу ў Гуантанама: яму не давалі спаць, збівалі, не аказвалі медыцынскую дапамогу[3]. У 2005 годзе Камітэт абароны журналістаў выказаў занепакоенасць лёсам суданца.

1 мая 2008 года ён быў вызвалены і адпраўлены на радзіму. Па дамоўленасці з ЗША ўлады Судана пагадзіліся забараніць аль-Хаджу займацца журналісцкай дзейнасцю і пакідаць межы дзяржавы[4]. За шэсць гадоў зняволення ў Гуантанама вязень схуднеў на 18 кілаграмаў, набыў сур’ёзныя захворванні печані, нырак, сэрца і засмучэнне псіхікі. Пасля вызвалення ён заявіў, што наглядчыкі ў турме груба парушаюць правы зняволеных[1].

Зноскі

  1. а б Гуантанамо массовой информации Архівавана 11 мая 2008. // Коммерсантъ, № 75 (3892), 5 мая 2008
  2. Call for Al Jazeera cameraman's release from Guantanamo on fifth anniversary of arrival of first detainees. Reporters Without Borders (10 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2009. Праверана 7 сакавіка 2007.
  3. Молчание «Репортеров без границ» в отношении журналиста, подвергнувшегося пыткам в Гуантанамо. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2008. Праверана 28 лютага 2008.
  4. Оператора «Аль-Джазиры» освободили из Гуантанамо. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2010. Праверана 3 мая 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]