Пашыраныя метады допыту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катаванні вязня ваеннай турмы Абу-Грэйб.

Пашыраныя метады допыту, або ўзмоцненыя тэхнікі допыту (англ.: Enhanced interrogation techniques) — эўфемізм, які пазначае масавае прымяненне амерыканскімі сілавымі ведамствамі (ЦРУ, РУМА і іншымі) катаванняў у дачыненні да зняволеных у так званых сакрэтных турмах, а таксама ў турмах Гуантанама і Абу-Грэйб[1].

Па сведчанні міжнародных праваабарончых арганізацый Human Rights First і Physicians for Human Rights[2], сярод ужывальных метадаў былі катаванні вадой, збіццё, гіпатэрмія, прымус да доўгачасовага знаходжання ў нязручнай позе, псіхалагічны ціск, пазбаўленне сну, катаванне музыкай, сексуальныя прыніжэнні і г. д.

Сярод агульнай масы вязняў ахвярамі дадзенай практыкі сталі некалькі падазраваных у сувязі з падзеямі 11 верасня 2001 года.

Пытанне аб законнасці і гуманнасці прымянення падобных спосабаў вядзення правасуддзя выклікала шырокі рэзананс у амерыканскім грамадстве, аднак у 2005 годзе большая частка відэаархіваў ЦРУ была знішчана[3][4][5][6].

Тым не менш, спецпрадстаўнік ААН Хуан Мендэс адкрыта заявіў, што катаванне вадой незаконна і амаральна, a ў 2008 годзе 56 кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі запатрабавалі незалежнага расследавання[7][8][9][10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. McCoy, Alfred (2007). A Question of Torture: CIA Interrogation, from the Cold War to the War on Terror. Henry Holt & Co. pp. 16–17. ISBN 978-0-8050-8248-7.
  2. Leave no Marks. Enhanced Interrogation Techniques and the Risk of Criminality. Human Rights First & Physicians for Human Rights (1 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016. Праверана 14 кастрычніка 2014.
  3. Spillius, Alex (2010-11-09). "No charges in CIA tape destroying case". Telegraph. Архівавана з арыгінала 2015-07-09. Праверана 2013-03-31.
  4. Taylor, Peter (2012-05-09). "BBC News – 'Vomiting and screaming' in destroyed waterboarding tapes". BBC News. Архівавана з арыгінала 2013-04-20. Праверана 2013-03-31.
  5. MARK MAZZETTI and CHARLIE SAVAGE (November 9, 2010). "No Criminal Charges Sought Over C.I.A. Tapes". New York Times. Архівавана з арыгінала 2011-07-29. Праверана 2017-09-30.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  6. "No Charges in Case of Destroyed CIA Interrogation Tapes, Justice Official Says". Fox News. 2010-11-09. Архівавана з арыгінала 2015-09-24. Праверана 2013-03-31.
  7. "PM – UN special rapporteur says waterboarding is torture". Australian Broadcasting Corporation. 2010-11-12. Архівавана з арыгінала 2015-06-12. Праверана 2013-03-31.
  8. Scott Shane (2008-06-11). "Congress presses interrogation issue with administration officials". New York Times. Архівавана з арыгінала 2017-12-12. Праверана 2017-09-30.
  9. Goodenough, Patrick. "U.N. Torture Expert Says U.S. Should Probe Bush-Era Torture Claims With Intention to Prosecute". CNS News. Архівавана з арыгінала 2015-07-01. Праверана 2013-03-31.
  10. Warrick, Joby (2008-06-08). "Lawmakers Urge Special Counsel Probe of Harsh Interrogation Tactics". Washington Post. Архівавана з арыгінала 2013-04-11. Праверана 2013-03-31.