Затрыманы прывід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Затрыманы прывід» (англ.: Ghost detainee) — абазначэнне ў выканаўчай уладзе ўрада Злучаных Штатаў вязняў, чыя асоба была схавана і не зарэгістравана[1]. Тэрмін узнік падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, пры якім Белы дом пачаў вайну з тэрарызмам.

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з мемарандумам швейцарскага сенатара Дыка Марці аб «меркаваных затрыманнях у краінах Савета Еўропы» (2006 г.), амерыканскае Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) захапіла каля ста чалавек на еўрапейскай тэрыторыі і пасля выдала іх у краіны, дзе яны маглі падвяргацца катаванням. Гэтая лічба з’яўляецца няпоўнай. Прыкладна столькі ж «затрыманых прывідаў» налічвалася ў саміх ЗША[2].

Па словах кіраўніка ЦРУ Майкла Хайдэна, з 2002 па 2007 год амерыканскія спецслужбы захапілі і трымалі пад вартай на сакрэтных аб’ектах за мяжой да 100 чалавек[3].

Як паведаміла Ірэн Хан з Amnesty International, на 2004 год ЗША ўтрымлівалі тысячы людзей у Іраку, сотні ў Афганістане і невядомую колькасць у іншых месцах[4].

Практыка[правіць | правіць зыходнік]

Напрыканцы 2003 г. грамадскасці стала вядома пра затрыманага, вядомага як Triple X. Пра яго дапыталі міністра абароны ЗША Дональда Рамсфельда[5], аднак генерал ухіляўся ад адказу. Як паведаміў у верасні 2004 г. генерал Пол Дж. Керн, армія супрацоўнічала з ЦРУ ў хаванні дзясяткаў «затрыманых прывідаў» ад Чырвонага Крыжа ў Іраку[6].

У 2005 годзе выданне Washington Post апублікавала артыкул пра іракскую турму Абу-Грэйб, якую выкарыстоўвалі армія ЗША і ЦРУ. Згодна з артыкулам, апошняя ў 2003 годзе папрасіла супрацоўнікаў ваеннай разведкі дазволіць ім размясціць «затрыманых прывідаў» на аб’екце і прапанавала падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж агенцтвамі. Армія і Міністэрства абароны прызналі, што Злучаныя Штаты трымалі «прывідаў», але заявілі, што гэта было толькі асобнымі інцыдэнтамі[7]

Адным з вядомых «затрыманых прывідаў» з’яўляецца Халід Масры, грамадзянін Германіі, выкрадзены ЦРУ ў Македоніі ў студзені 2004 года. Яго даставілі ў сакрэтную турму ЦРУ ў Афганістане, вядомую як «Саляная яма», для допыту з выкарыстаннем «пашыраных метадаў», якія мелі пад увагай катаванні. У сакавіку амерыканцы прызналі яго невінаватым і ў рэшце рэшт вызвалілі ў маі таго ж года пасля некаторых дадатковых затрымак. Кажуць, што яго выкраданне было выяўлена памылкова. Першапачаткова ўлады Германіі сцвярджалі, што не ведалі пра сітуацыю з Масры. Але 1 чэрвеня 2006 г. BND (нямецкая разведвальная служба) заявіла, што ёй было вядома аб захопе мужчыны за 16 месяцаў да таго, як краіну афіцыйна праінфармавалі аб яго арышце[8].

У справаздачы за 2007 г. арганізацыя Human Rights Watch выклала заявы меркаванага затрыманага «прывіда» Марвана Джабура, палесцінца, які быў арыштаваны ў Лахоры, Пакістан, у маі таго ж года[9]. Ён сцвярджаў, што больш за месяц яго ўтрымлівалі ў сакрэтным ізалятары ў Ісламабадзе. Потым Джабурф быў дастаўлены ў турму ЦРУ ў Афганістане, дзе ўтрымліваўся больш за два гады. Падчас зняволення яго катавалі, збівалі, прымушалі не спаць суткамі, больш за месяц трымалі голым і прыкаваным да сцяны.

Па меншай меры 39 затрыманых, якія ў той ці іншы час утрымліваліся ЦРУ ў таемных месцах зняволення, абвешчаны зніклымі. Такая лічба была названа ў справаздачы Off Record, сумесна апублікаванай 7 чэрвеня 2007 года шасцю вядучымі праваабарончымі групамі, у тым ліку Amnesty International, Цэнтрам канстытуцыйных правоў, Цэнтрам правоў чалавека і глабальнай справядлівасці і Human Rights Watch[10] [11].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Amnesty International і іншыя няўрадавыя арганізацыі раскрытыкавалі гэтую практыку як неналежную і незаконную. Як адзначалася, зняволеныя не мелі кантактаў з інспектарамі, праваабаронцамі і нават сваімі сем’ямі[4].

У маі 2005 года Ірэн Хан з Amnesty International заклікала ўрад ЗША альбо вызваліць зняволеных, альбо абвінаваціць іх і прыцягніуць да адказнасці ў належным парадку[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The "Taguba Report" On Treatment Of Abu Ghraib Prisoners In Iraq: ARTICLE 15-6 INVESTIGATION OF THE 800th MILITARY POLICE BRIGADE, May 2004, Findlaw
  2. "Information memorandum II on the alleged secret detentions in Council of Europe states, reported by Dick Marty" Архівавана 24 мая 2006 года., BBC, January 22, 2006
  3. "CIA Chief Defends Detention of Suspects" Архівавана 21 кастрычніка 2007 года., Associated Press, New York Sun, September 7, 2007
  4. а б в Amnesty International Report 2005 Архівавана 31 мая 2005 года., Irene Khan, Speech at Foreign Press Association, Amnesty International, 25 May 2005
  5. Pound, Edward T. "Hiding a Bad Guy Named Triple X" Архівавана 24 мая 2011 года., U.S. News & World Report, June 21, 2004
  6. Russell Adkins (September 9, 2004). "Generals: CIA hid Abu Ghraib detainees from Red Cross". The Jurist. Архівавана з арыгінала 2006-11-20. Праверана 2007-01-23.
  7. Josh White, "Army, CIA Agreed on 'Ghost' Prisoners" [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}., Washington Post, March 10, 2005
  8. "German Spy Agency Admits Mishandling Abduction Case", The New York Times, June 2, 2006
  9. [1]Human Rights Watch, Ghost Prisoner: Two Years in Secret CIA Detention Архівавана 16 верасня 2007 года., February 2007
  10. "Off the Record List" Архівавана 14 чэрвеня 2007 года.
  11. "US holding at least 39 detainees in secret prisons" Архівавана 9 чэрвеня 2007 года., Jurist, June 7, 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]