Кізільнік аднакветны
Кізільнік аднакветны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cotoneaster uniflorus Bunge | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Кізі́льнік аднакветны[1] (Cotoneaster uniflorus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Раскідзісты лістападны куст вышынёй да 0,5[1] м. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, на чаранках, цёмна-зялёнае зверху, больш светлае, жаўтаватае, валасістае ці голае знізу. Кветкі з пяццю[2] пялёсткамі, зеленавата-белыя або ружаватыя, паніклыя, па 1—2 на голых кветаносах у пазухах лісця. Плод — сакаўны яблык аранжава-чырвонага колеру, з 3—4 костачкамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на паўночным усходзе Еўропы, на Урале, Алтаі, захадзе Кітая, паўночным захадзе Манголіі, у Сярэдняй Азіі. Расце на стэпавых камяністых схілах гор, камяністых россыпах і скалах. Цвіце ў чэрвені[1]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[1].
Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі на тэрыторыі Ненецкай аўтаномнай акругі і Рэспублікі Комі[2][3].
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Кизильник одноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Cotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабарэка Я. З. Кізільнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 16—17. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кизильник одноцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Cotoneaster uniflorus Bunge // ИАС «ООПТ России» (руск.)