Лістападныкуст вышынёй да 2[1] м з густым лісцем. Лісце чаргаванае, густое, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, зверху бліскучае і цёмна-зялёнае, знізу — святлейшае, жаўтаватае, пурпуровае ўвосень. Кветкі пурпуровыя, па 3—8 у шчыткападобных суквеццях[1]. Пялёсткаў — 5. Плады — бліскучыя яблыкі чорнага колеру.