Кірыл Ігаравіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кірыл Гусеў
Поўнае імя Кірыл Ігаравіч Гусеў
Нарадзіўся 6 красавіка 1999(1999-04-06)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 69
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь Дняпро (Магілёў) 70 (20)
2021   Беларусь Слонім-2017 17 (5)
2023—   Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2023.

Кірыл Гусеў (нар. 6 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпра»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[2].

У канцы 2018 года стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 2 снежня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць «Іслачы» (2:3).

У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клубу перамагчы ў турніры, пасля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе.

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017»[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды. Па вяртанні з арэнды ў студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. У сезоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, рэгулярна з’яўляўся на полі, нярэдка ў стартавым складзе.

У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[5]. У першай палове 2023 года пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2023 года быў арандаваны «Оршай»[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро Беларусь 27 5
2018 Д1 Дняпро Беларусь 1 0
2019 дубль Дняпро Беларусь 26 15
2020 Д3 Дняпро Беларусь 23 14
2021 (1) Д2 Дняпро Беларусь 9 1
2021 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 17 5
2022 Д1 Дняпро Беларусь 26 4
2023 (1) Д2 Дняпро Беларусь 11 1

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]