Лагойск (гарналыжны цэнтр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарналыжны цэнтр «Лагойск»

Гарналыжны цэнтр «Лагойск» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 32 кіламетры ад Мінска. З'яўляецца месцам правядзення шматлікіх фестываляў.

Маецца чатыры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці абсталяваны пад’ёмнікамі. Ёсць вучэбная траса. Пяць трас для бегавых лыж і біятлона агульнай працягласцю 13 км са стрэльбішчам. У вячэрні час трасы асвятляюцца.

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза дадаў Юрый Чыжа ў Чорны спіс Еўрасаюза, таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і яго кампаніі, у тым ліку курорт пад Лагойскам[1][2]. 6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа і яго актываў былі знятыя[3][4].

Зноскі

  1. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  2. ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  3. Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя . Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2015. Праверана 6 кастрычніка 2015.
  4. ИК. Крутое пике Юрия Чижа: от самого успешного бизнесмена Беларуси к арестанту? «Радыё Свабода», 12.03.2016

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]