Перайсці да зместу

Юрый Аляксандравіч Чыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Чыж
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1963(1963-03-28) (61 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Кампанія ТАА «Трайпл»
Пасада генеральны дырэктар; уладальнік
Узнагароды і прэміі

Юрый Аляксандравіч Чыж (нар. 1963, в. Сабалі, Бярозаўскі раён) — беларускі прадпрымальнік, уласнік кампаніі «Трайпл». Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям’і[1]. Скончыў Політэхнічны інстытут. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе, за сем гадоў працы дайшоў да пасады кіраўніка энергетычнай службы корпуса. Пасля 1991 года заснаваў прадпрыемства «Трайпл». За 20 гадоў невялікае прадпрыемства вырасла ў шматпрофільную групу кампаній.

Прадпрымальніка Чыжа часта бачаць у кампаніі кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, ён, паводле чутак, яго сябра[2]. Гэтым тлумачылі атрыманне «Трайплам» выгодных кантрактаў і доступу ў пэўныя сферы бізнесу (напрыклад, нафтаперапрацоўку).

У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне пра дарагія аўтамабілі, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Па даных аўтараў расследавання, Чыж падарыў яму Rolls-Royce Phantom Coupé[en] 2008 года выпуску, які каштуе паўмільёна долараў ЗША, і Пантэру Калісту[en] 1988 года выпуску[3]. У кастрычніку 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр заявіў, што Чыж і яго літоўскі бізнес-партнёр Вітольд Тамашэўскі ў 2011—2012 гадах перапрадавалі расійскую нафту пад выглядам растваральнікаў[4].

Чыж — старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы[ru] (2008—2016) і прэзідэнт футбольнага клуба «Дынама Мінск» (1999—2019)[5], таксама ўваходзіў у склад цэнтральнай рады Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Крымінальны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2016 года быў затрыманы па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, аднак справа да суда не дайшла[6]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у верасні 2016 года паведаміў, што Чыж, які прызнаў віну і сплаціў 12 мільёнаў долараў, ужо знаходзіцца на свабодзе[2].

Аднак станам на 2021 год Чыж, паводле звестак «Нашай Нівы», заставаўся вінны і дзяржаве, і бізнес-партнёрам, што спаганялі з Чыжа даўгі ў судовым парадку[6]. Выданне адзначыла, што Чыж па абавязацельствах не плаціў, хаця асобныя яго бізнесы мусілі прыносіць грошы[6].

Зноўку арыштаваны ў сакавіку 2021 года[6]. У лютым 2023 года Чыжа прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, але вызвалілі ад адбывання пакарання з-за амністыі і часу, праведзенага ім пад вартай у 2016 і 2021—2022 гадах[7].

Структура актываў

[правіць | правіць зыходнік]

ТАА «Трайпл» — асноўная кіруючая кампанія. Чыж яе заснавальнік і генеральны дырэктар[8][9]. Праз крымінальны пераслед Чыж страціў частку актываў і на 2024 год валодаў 66,5 % кампаніі[2][10].

Паліўна-энергетычны комплекс

[правіць | правіць зыходнік]
  • СЗАТ «Трайплэнерга»
  • ТДА «Белнафтагаз»
  • СТАА «Нафтахімтрэйдынг»
  • СП ТАА «Неанафта»

Будаўнічыя матэрыялы

[правіць | правіць зыходнік]

Рытэйл (рознічны гандаль)

[правіць | правіць зыходнік]
  • СЗАТ «Альтэрсалюшнс» — інвестыцыйная дзейнасць у нерухомасць, у т.л. у будаўніцтва гіпермаркетаў «Прастор»
  • 49 % СЗАТ «Простамаркет»
  • Сетка крамаў адзежы Tom Tailor
  • бутык Corneliani

Харчовая прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
  • СП ТАА «Акватрайпл» — безалкагольныя напоі
  • Рэстаран «La Crete d Or» («бел.: Залаты грэбень») — рэстаран французскай кухні
  • ТАА «Ракаўскі бровар» — сетка філіялаў рэстарана
    • клуб-рэстаран «Овертайм»
    • з 2007 рэстаран «У Францыска»
  • «Салодкі фальварак» — дзве кавярні ў Мінску
  • «Бухара» — рэстаран узбекскай кухні
  • Рэстаран «Гасціны двор»
  • рэстаран «Гасцінны маёнтак» у САК «Лагойск»
  • ГСАК «Лагойск» — спартыўна-аздараўляльны комплекс для турыстаў
  • 27,5 % футбольна-спартыўнага комплексу ТАА «Манеж»
  • ЗАТ ФК «Дынама-Мінск»
  • філіял Лядовы палац (Бярозаўскі раён)

Іншыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
  • ЗАТ «Аскаргатэрмінал» — мытныя і складскія паслугі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»
  • ТАА «Трайплметалтрэйд» — гуртавы гандаль металапракатам
  • СЗАТ «Трайплфарм» — фармацэўтычны завод
  • 18 % акцый «КузбасБелАўто»[11].

23 сакавіка 2012 года Чыж быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза як адна з кішэнь рэжыму Лукашэнкі, таксама пад еўрапейскія санкцыі трапілі і кампаніі пад яго кантролем[12]. Сярод іх: ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачынныя кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскаргатэрмінал», ТАА «Трайплмэталтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцкрэйдапрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агра», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», СТАА «Трайплфарм», ТАА «Трайпл-Велес»[13][12].

У сваім рашэнні ад 15 кастрычніка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Чыж забяспечвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз уласную холдынгавую кампанію ТАА «Трайпл», якая дзейнічае ў шматлікіх галінах беларускай эканомікі, у тым ліку дзякуючы дзяржаўным узнагародам і саступкам з боку рэжыму, дачыненне да якога пацвярджаецца спартыўнымі пасадамі бізнесоўца, у прыватнасці кіраўніцтвам футбольным клубам «Дынама» (Мінск) і Беларускай федэрацыяй барацьбы  (руск.)[13].

6 лістапада 2015 года санкцыі супраць Чыжа, кампаніі «Трайпл» і футбольнага клуба «Дынама» былі знятыя[14][15]. Суд Еўрапейскага саюза палічыў, што Савет Еўрапейскага саюза не прадставіў доказаў таго, што Чыж фінансава падтрымлівае аўтарытарныя беларускія ўлады ў абмен на садзейнічанне яго бізнесу[15][14].

  1. 100 уплывовых беларусаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 лістапада 2015.
  2. а б в «Банкротство и ликвидация»: Что стало с империей олигарха Юрия Чижа — «кошелька Лукашенко» (руск.)(недаступная спасылка). Заўтра тваёй краіны. The Village Беларусь (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2024. Праверана 17 жніўня 2024.
  3. Аўтапарк на $6 млн: названы ТОП-10 "хабарадавальнікаў Лукашэнкі". Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2021). Праверана 4 мая 2024.
  4. Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме. Наша Ніва (31 кастрычніка 2022).
  5. Хто такі Юры Чыж
  6. а б в г Крыніцы: Юрыя Чыжа выпусцілі пад хатні арышт. Наша Ніва (29 чэрвеня 2021).
  7. Юрыю Чыжу далі тры з паловай гады пазбаўлення волі. Але не пасадзілі. Наша Ніва (13 лютага 2023).
  8. Бизнесмен Юрий Чиж вернул себе компанию «Трайпл» (руск.)
  9. Кому достались остатки империи Чижа (руск.)
  10. Трайпл вышел из санации. Но точку в истории ставить рано (руск.)
  11. Заяц, А. Юрый Чыж вядзе сумесны бізнес з Дзмітрыем Лукашэнкам / Аляксандр Заяц // Наша Ніва. — 2013. — № 34 (823). — 11 верасня. — С. 5.
  12. а б ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  13. а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  14. а б Belarus tycoon gets off EU blacklist (англ.)(недаступная спасылка). EUObserver  (укр.) (6 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 17 жніўня 2024.
  15. а б Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя . TUT.BY. Наша Ніва (6 кастрычніка 2015).