Лакафарба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Лакафарба
Тып ААТ[d]
Размяшчэнне

ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; руск.: ОАО «Лакокраска») — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаў[1]. Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года[2][3][1]. У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў[2]. У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах[2]. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай[3][2][1]. 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы завод[4][3]. У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў[3]. У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»)[4]. У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства[3]. У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства[3].

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Завод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі[3]. Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)[5]. Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскага[6].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Лакафарба» перманентна (з перапынкамі[7][8]) знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[11].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Лідскі лакафарбавы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 250.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Было-стало Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Лидское производственное объединение "Лакокраска" на сайце «Архівы Беларусі»
  5. ААТ Лакафарба Архівавана 3 чэрвеня 2020.
  6. Белнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.) 
  7. John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012) (in en). United States Export Controls. Wolters Kluwer(англ.) бел.. p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8. 
  8. США пом’якшили санкції проти білоруських компаній (укр.) . Korrespondent.net(англ.) бел.. Праверана 21 ліпеня 2021.
  9. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  10. Steven J. Woehrel (2011) (in en). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns. Congressional Research Service(англ.) бел.. p. 12. 
  11. Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (літ.) . SEB bankas(ням.) бел. (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]