Ларыса Аляксандраўна Жуніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Аляксандраўна Жуніна
Дата нараджэння 25 ліпеня 1914(1914-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1981(1981-10-18) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1968)
Альма-матар

Ларыса Аляксандраўна Жу́ніна[2] (25 ліпеня 191418 кастрычніка 1981) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла)[2], доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Мсціслаў Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала на шклозаводзе ў пасёлку Вялікая Вішэра пад Ленінградам[3]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала разам з прадпрыемствам у горад Бор і працавала на Борскім шклозаводзе[3]. З 1946 г. Л. А. Жуніна ў Мінску. Працавала інжынерам, асістэнтам на кафедры сілікатаў Беларускага політэхнічнага інстытута і вучылася ў аспірантуры[3]. У 1950 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе доктарскую. З 1970 года прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў політэхнічнага інстытута. З 1976 года ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на кафедры тэхналогіі сілікатаў.

Памерла 18 кастрычніка 1981 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займалася даследаваннем механізмаў стварэння сілікатных матэрыялаў, распрацоўкай новых відаў шкла і сіталаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку з выкарыстаннем недыфіцытных матэрыялаў і шлакаў. З’яўляецца аўтарам больш за 250 друкаваных прац і каля 20 аўтарскіх пасведчанняў[3]. Уваходзіла ў склад спецыялізаваных саветаў па прысуджэнні вучоных ступеней кандыдата і доктара навук[3].

Сярод апублікаванага:

  • Изучение физико-химических процессов, происходящих в сульфатной известково-кремнеземной шихте при нагревании: автореферат диссертации … кандидата технических наук / Л. А. Жунина. — Минск, 1949.
  • Пироксеновые ситаллы / Под ред. доктора технических наук профессора Н. М. Павлушкина — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1974. — 221, [3] с.- ил.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]